АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У найбліжэйшыя дні чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е

У найбліжэйшыя дні чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е
05.10.2017
6 кастрычніка ноччу надвор'е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты. Чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е.

Тэмпература паветра пад раніцу панізіцца да +5.. + 10°С.

 

Днём кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, парывісты. Тэмпература паветра днём +7.. + 13°С.

7 кастрычніка надвор'е абумовяць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора, піша НН.Захаваецца няўстойлівае надвор'е. Пераважна па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 8°С, максімальная днём +8.. + 14°С.

 

8 кастрычніка ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы краіны дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, максімальная днём +7.. + 13°С.



Дата стварэння навіны 05.10.2017

Возврат к списку

cashback