АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Сёння назавуць пераможцу Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Сёння назавуць пераможцу Нобелеўскай прэміі па літаратуры
05.10.2017
Выбар беларускіх пісьменьнікаў прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Паводле ацэнак букмэкераў, сёлета асноўныя прэтэндэнты на гэтую прэстыжную прэмію — японскі пісьменьнік Харукі Муракамі, кенійскі аўтар Нгугі Ва Тхіонга і канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд.

 

Каго вы чыталі, ведаеце і любіце са спісу самых верагодных ляўрэатаў на Нобелеўскую прэмію? На гэтае пытаньне Свабоды адказалі беларускія пісьменьнікі.

 

Георгі Марчук: «На жаль, да нас усё даходзіць пазьней, друкуюцца ўжо тыя, хто атрымаў Нобэлеўскую прэмію.

 

Я люблю густы рэалізм.

Цяпер рыхтуецца выданьне японскага пісьменьніка. Пра Нгугі Ва Тхіонга і Маргарэт Этвуд першы раз чую нават. А беларускі пісьменьнік, як і расейскі, наўрад ці атрымае ў бліжэйшыя дзесяць гадоў. Я думаю, што ў гэтым годзе атрымае Нобэлеўскую прэмію прадстаўнік ізраільскай літаратуры, якога я некалькі апавяданьняў чытаў, Амос Оз. Крыху я знаёмы з творчасьцю Муракамі. Але калі часта кажуць, што дадуць, то адкладваецца пісьменьнік, якога афішуюць букмэкеры і СМІ. Я люблю густы рэалізм са шчымлівым стаўленьнем да трагічнага жыцьця чалавека на зямлі. Я ўхваляю людзей, якія ставяць за мэту дасягнуць Нобэлеўскай прэміі. Яна лічыцца вельмі сур’ёзнай, усясьветнай прэміяй».

 

Людміла Рублеўская: «Я ня надта сачыла ў гэтым годзе за прэміяй. Але я за Муракамі, хоць ён не зьяўляецца маім любімым пісьменьнікам. Але ён ужо столькі разоў прэтэндаваў і быў літаральна за крок ад перамогі, у яго столькі прыхільнікаў па ўсім сьвеце, што па справядлівасьці ўжо могуць і даць, узнагародзіўшы тым самым усіх яго чытачоў.

Маргарэт Этвуд, безумоўна, заслугоўвае. Яе я больш упадабала б. Пра Нгугі Ва Тхіонга нічога не магу сказаць. Нобэлеўская прэмія якраз вызначаецца тым, што прапануе сьпісы пісьменьнікаў, зь якіх бальшыню мы першы раз чуем. Я думаю, што будзе чарговы сюрпрыз, але я паставіла б на Муракамі. Але ўсе названыя вамі аўтары не мае ўлюбёныя».

 

Віктар Марціновіч: «На першым месцы для мяне Муракамі. Потым Маргарэт Этвуд. Нгугі Ва Тхіонга не падабаецца зусім, але, напэўна, пераможа ў гэтым годзе. Гэта мая здагадка. Але я хацеў бы пажадаць перамогі Муракамі. Здаецца, ён самы беларускі па адчуваньнях з усіх магчымых намінантаў».


Адам Глобус:"Чытаў апавяданьні Муракамі. Гэта з найгоршага, што я чытаў зь японцаў і амэрыканцаў».

Альгерд Бахарэвіч: «Я не сачу за гэтым шоў, бо не цікава. Але з тых аўтараў, якіх вылучаюць букмэкеры — Маргарэт Этвуд. І Оўтс. Я за іх. Толькі не Муракамі».


Дата стварэння навіны 05.10.2017

Возврат к списку