АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Кожнае дзясятае дзіця ў Беларусі жыве за мяжой беднасці

Кожнае дзясятае дзіця ў Беларусі жыве за мяжой беднасці
04.10.2017
Паводле статыстычнага зборніка Белстату пра ўзровень жыцця насельніцтва, у 2016 годзе ў Беларусі 10,9% насельніцтва ва ўзросце да 17 год уключна адносіліся да малазабяспечаных — наяўных рэсурсаў у іх было менш за пражытачны мінімум, нацыянальную мяжу беднасці.


Агулам па Беларусі да малазабясьпечаных адносіліся ў 2016 годзе 5,7% насельніцтва. Малазабясьпечанымі лічыліся 6,7% беларусаў ва ўзросьце ад 18 да 24 год; 5,9% ва ўзросьце 25–54 год; 2,5% ва ўзросьце 55–59 год; і 0,4% ва ўзросьце больш за 60 год. Сярод малазабясьпечаных крыху больш жанчын (53,6% ад усіх малазабясьпечаных) і гарадзкіх жыхароў (54,3%). Найбольшая колькасць малазабяспечаных — у Берасцейскай (21,5% ад агульнага ліку) і Гомельскай вобласьці (21,1%).

 

 

Ёсць малазабяспечаныя, якім так нармальна

 

Пры гэтым свой матэрыяльны стан ацэнваюць як нізкі толькі 4,5% беларусаў — вынікае, што прынамсі 1,2% беларусаў адносяцца да малазабяспечаных, але не адносяць сябе да зусім бедных.

 

У гаспадарках з аднаго чалавека безь дзяцей скардзяцца на нізкі матэрыяльны стан часцей, чым у гаспадарках з двума і болей дзецмі (6,2% супраць 3,8%).

 

Малазабяспечаных паболела

 

Колькасьць малазабясьпечаных беларусаў крыху вырасла за апошнія гады: у 2013 годзе малазабясьпечаных было 5,5% насельніцтва, у 2014 годзе іх колькасьць зьменшылася да 4,8%, у 2015-м вырасла да 5,1% і ў 2016-м дасягнула 5,7%.

 

З 2010 году ў малазабясьпечаных гаспадарках падвысілася калярыйнасьць харчаваньня (з 1755 да 1920 кКал на чалавека ў дзень), стала значна больш кампутараў (з 25 да 83 на 100 чалавек) і аўтаматычных пральных машын (з 31 да 59 на 100 чалавек).

 

Амаль палова грошай — на харчаванне

 

45% выдаткаў малазабясьпечаных гаспадарак прыпадае на ежу (11,5% на мяса; 9,8% на хлеб; 8,5% на малако і малочныя прадукты; 2,1% на садавіну і ягады), 12% на камунальныя паслугі (разам з платай за жытло — 13,6%); 8% на сувязь; 7,8% на адзеньне і абутак; 4,1% на культуру, спорт і адпачынак; 4% на алькаголь і тытунь; 3,8% на транспарт; 3,4% на бытавую тэхніку і хатнія рэчы; 2,5% на ахову здароўя; 2,1% на адукацыю.

 

па інф. радыё Свабода

Дата стварэння навіны 04.10.2017

Возврат к списку