АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Нечакана: Максім Мархалюк мог уцячы ў Польшчу? А раптам!

Нечакана: Максім Мархалюк мог уцячы ў Польшчу? А раптам!
04.10.2017
Польская паліцыя шукае 10-гадовага хлопчыка, які забраўся ў фуру пад Люблінам.

 «Белсат» высветліў падрабязнасці.

Напрыканцы верасня ў ваколіцах вёскі Немцэ, што пад Люблінам, невядомы хлопец забраўся ў фуру да дальнабойніка, але ўцёк, калі яго хацелі здаць у паліцыю.

Кіроўца звязаўся з праваахоўнікамі праз форму электроннай сувязі. Паводле яго, дзіця хутчэй за ўсё забралася ў спальны адсек фуры, накрыўшыся коўдраю.

«Хлопцу на выгляд каля 10 гадоў, апрануты ў цёмную вопратку», – паведамляе паліцыя гораду Седльцэ.

Мы звязаліся з прэс-сакратаркаю паліцыі ў Седльцах Агнешкай Свярчэўскай. Яна не пацвердзіла інфармацыю пра тое, што Максім Мархалюк можа знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

 

«Няма інфармацыі пра тое, што гэта беларускі хлопчык. Мы паказалі фатаграфію Максіма Мархалюка кіроўцы, але той яго не пазнаў. У хлопца была цёмная скура. Цяпер мы правяраем прытулкі для ўцекачоў. Магчыма, ён збег адтуль. Калі ў нас будзе нейкая новая інфармацыя, мы яе прадставім. Пакуль хлопца не знайшлі. Інфармацыя пра дзіця размешчаная на ўсіх мясцовых сайтах», – сказала belsat.eu Агнешка Свярчэўская.

 

Цяпер паліцыя шукае відавочцаў. Агнешка Свярчэўская таксама адзначыла, што на тэрыторыі Польшчы ў апошні час дзеці не знікалі. Яна дадала, што беларускі бок не кантактаваў з Польшчай ў справе Максіма. Цяпер яго шукае АМАП.

 

Дзесяцігадовы Максім Мархалюк знік у суботу 16-га верасня. Апрануты ў швэдар камуфляжнага колеру і чырвоную камізэльку хлопец паехаў у лес, які, паводле мясцовых жыхароў, ведаў вельмі добра. Міліцыянты знайшлі ровар Максіма, і гэта пакуль адзіны след з пачатку пошукаў.

На здымку: пошукі Максіма ў Беларусі

 



Дата стварэння навіны 04.10.2017

Возврат к списку