АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Справа забойства Шарамета засакрэчана

Справа забойства Шарамета засакрэчана
03.10.2017
Суд засакрэціў судовыя рашэнні ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета на хадайніцтва следчых, паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў.

«Следзтва ня можа адбывацца пад відэакамэрамі і пастаянным наглядам свабодных фрылянсэраў-журналістаў. Следтва — гэта працэс, які прадугледжвае пэўную закрытасць для забеспячэньня выніку і эфэктыўнасці», — пракамэнтаваў Авакаў.

 

У сваю чаргу старшыня Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Сяргей Князеў заявіў, што просьба пра закрыцьцё інфармацыі па справе выкліканая грамадзкім рэзанансам.

 

«Улічваючы сытуацыю, што гэтае правапарушэньне — адно з тых, якое мае вялікі грамадзкі рэзананс, мы зьвярнуліся ў суд аб закрыцці інфармацыі ў адкрытым рэестры. Суд нам узгадніў гэта, і мы працуем далей», — дадаў Князеў.

 

Паводле яго, следчая група па расследаваньні забойства Паўла Шарамета апрацоўвае шэраг працоўных вэрсіяў і без рашэнняў суду далей нельга праводзіць следчыя дзеяньні.

 

21 верасьня ў СМІ зьявілася інфармацыя, што Нацыянальная паліцыя Ўкраіны з 24 ліпеня засакрэціла ўсе рашэнні судоў па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Прычына гэтага рашэння не называлася.

 

Афіцыйнага падазраванага дагэтуль няма

 

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 у цэнтры Кіеву ў выніку падрыву аўтамабіля. Украінская ўлада кваліфікуе смерць журналіста як наўмыснае забойства. Да гэтага часу афіцыйнага падазраванага ў расследаваньні забойства Шарамета няма.

 

Раней праваахоўнікі ўжо заяўлялі, што да працы над справай прыцягваліся міжнародныя службы ФБР і Інтэрпол, але пра вынікі іх працы не паведамлялі.

 

12 ліпеня міжнародная арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» у сваёй справаздачы раскрытыкавала расьсьледаваньне забойства Шарамета і заявіла, што амаль праз год пасьля забойства яно выклікае больш пытаньняў, чым адказаў.

 

Павел Шарамет — беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст тэлебачаньня, радыё і пэрыядычных выданняў, у 1990-х — 2000-х гадах кіраўнік аддзелу спэцыяльных інфармацыйных праектаў расійскага тэлеканалу ОРТ, пасьля — «Першага каналу». Апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданні «Украінская праўда», а таксама на радыё «Весці».



Дата стварэння навіны 03.10.2017

Возврат к списку

cashback