АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Астап Бэндэр "светлагрскага разліву" адпраўляў тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грашовыя сродкі і перавесці грошы

Астап Бэндэр "светлагрскага разліву" адпраўляў тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грашовыя сродкі і перавесці грошы
03.10.2017
Ураджэнец Светлагорска, 1994 года нараджэння, з лютага 2016 па люты 2017 года, змовіўшыся з замежным грамадзянінам, набыў на спецыялізаваных форумах звесткі больш чым пра 17 тыс. уліковых запісаў карыстальнікаў скайпа і паролі доступу.

Больш за 40 беларусаў сталі ахвярамі 23-гадовага махляра ў скайпе

Следчым упраўленнем СК па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб выкарыстанні ўліковых запісаў карыстальнікаў скайпа ў махлярскіх мэтах, паведамляе прэс-служба СК.

Ураджэнец Светлагорска, 1994 года нараджэння, з лютага 2016 па люты 2017 года, змовіўшыся з замежным грамадзянінам, набыў на спецыялізаваных форумах звесткі больш чым пра 17 тыс. уліковых запісаў карыстальнікаў скайпа і паролі доступу.

 

Для адбору перспектыўных, на іх думку, уліковых запісаў яны ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі карыстальнікаў уліковых запісаў для наступнага вывучэння іх зместу.

 

У далейшым абвінавачаныя заблакавалі шэрагу карыстальнікам доступ да акаўнтаў. Выступіўшы ад імя ўладальнікаў уліковых запісаў, яны адправілі кантактам тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грашовыя сродкі і перавесці іх на названыя карт-рахункі, адкрытыя ў розных банках, электронныя кашалькі і электронныя рахункі.

 

У ходзе расследавання ўстаноўлена больш за 40 грамадзян Беларусі і іншых краін, што пацярпелі ад дзеянняў злачынцаў.

Дзеянні 23-гадовага мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 351 (замах на наўмыснае блакаванне кампутарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 209 (замах на махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

паводле інф. Наша ніва, здымак з адкрытых крыніц


Дата стварэння навіны 03.10.2017

Возврат к списку