АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чалавек, які адкрыў агонь па людзях у Лас-Вегасе. Хто ён?

Чалавек, які адкрыў агонь па людзях у Лас-Вегасе. Хто ён?
03.10.2017
Яго ахвярамі сталі 58 чалавек, каля 500 атрымалі раненні. Стральба вялася з акна 32-га паверха гатэля па наведвальніках фестывалю кантры-музыкі (там сабралося больш за 20 тысяч чалавек).


Сталі вядомы некаторыя падрабязнасці пра асобу 64-гадовага Стывена Пэддака, які адкрыў агонь па людзях у Лас-Вегасе.  У нумары Пэддак жыў некалькі дзён, а значыць ён рыхтаваўся. Шкло ў акне ён выбіў кувалдай. У яго былі дзесяць адзінак зброі, вялікая колькасць боепрыпасаў. Пасля стральбы Пэддак застрэліўся.

 

Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Пэддак жыў у горадзе Мескіт у штаце Невада (гэта каля 150 км да Лас-Вегаса). Да выхаду на пенсію ён працаваў бухгалтарам. У яго, нібыта, былі псіхалагічныя праблемы. У мужчыны была ліцэнзія на пілота лёгкаматорных самалётаў, у яго ўласнасці былі два лятальныя апараты.

 

Нядаўна Пэддак здзейсніў некалькі транзакцый, звязаных з ігральным бізнесам, на некалькі дзяcяткаў тысяч долараў. Пакуль невядома, ці гэта быў выйгрыш, ці пройгрыш. Сваякі і суседзі кажуць, што ён наведваў казіно, быў заўзятым гульцом, нярэдка хадзіў на канцэрты кантры-музыкі.

 

ФБР заявіла, што пакуль не выявіла сувязі мужчыны з міжнародным тэрарызмам. Як вядома, напярэдадні адказнасць за расстрэл людзей узяла на сябе тэрарыстычная “Ісламская дзяржава”. Стывена Пэддака характарызуюць, як “азлобленага чалавека”. Пры гэтым у яго не было праблем з законам. Аднойчы яго затрымлівалі за парушэнне правілаў дарожнага руху. А вось бацька мужчыны быў серыйным рабаўніком банкаў, быў асуджаны на 20 гадоў зняволення. Матывы, якія кіравалі паводзінамі Пэддака, пакуль застаюцца таямніцай.






Дата стварэння навіны 03.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку