АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Гісторыя маленькай Вікі, якую шукалі па ўсёй Беларусі.

Гісторыя маленькай Вікі, якую шукалі па ўсёй Беларусі.
02.10.2017
Як у Беларусі знікаюць дзеці — у 1990-я выкрадзеная пяцігадовая дзяўчынка знайшлася аж у Бельгіі.

 Ратавальнікі, валанцёры, а цяпер яшчэ і следчыя працягваюць пошукі зніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка. Версіі, здагадкі, чуткі, — людзі абмяркоўваюць лёс хлопца. Тым часам «Беларуская праўда» ўзгадала даўні выпадак, калі зніклае дзіця знайшлося ў Бельгіі.

 

 

Алег Волчак з маленькай Вікай, якую шукалі па ўсёй Беларусі.

 

Пра гісторыю з сярэдзіны 90-х распавёў былы следчы пракуратуры Алег Волчак у сваёй кнізе «Погляд з другога плана».

 

Віка Радзівонава знікла 9 красавіка, якраз у дзень свайго нараджэння: ёй споўнілася пяць гадоў. Чакалі гасцей, дзяўчынка выйшла пагуляць на вуліцу і не вярнулася. Неўзабаве Віку шукалі ўсе службы сталіцы. У першыя два дні праверылі ўсе пад'езды, гарышчы, падвалы, вадаёмы і цеплатрасы па ўсім горадзе. Інфармацыю перадалі ўсім аператыўным службам краіны. Праверылі ўсіх раней судзімых і схільных да псіхічных адхіленняў на сэксуальнай глебе. Але ішоў час, а пошукі не прыносілі ніякіх вынікаў. Пракуратура вырашыла, што дзяўчынка загінула, стаўшы ахвярай злачынства, і 18 красавіка 1996 года завяла крымінальную справу.

 

Пачалася паспрацоўка разнастайных версій, якія ў большасці выпадкаў засноўваліся толькі на чутках. Алег Волчак настойліва распрацоўваў версію пра выкраданне. Нарадзілася здагадка: можа, дзяўчынку выкралі каўказцы, якія з'ехалі ад універсама «Заходні» на іншамарцы? Але пасля дэталёвай праверкі версію давялося адкінуць.

 

Пасля прыйшла навіна з Гомельскага УУС.

 

У Гомель прыйшоў ліст ад Ігара Равіча — святара рускай царквы ў бельгійскім горадзе Кортрыйк. Ігар паведаміў, што ў жніўні 1996 года ў яго сям'ю трапіла дзяўчынка са службы сачэння за дзецьмі без бацькоў. Гэтая служба размяркоўвае дзяцей у сям'і, каб яны нармальна развіваліся. Паколькі дзяўчынка размаўляла толькі па-руску, яе і вырашылі аддаць у сям'ю рускага святара. Дзяўчынка была вельмі напалоханая, і першыя два месяцы маўчала. А потым загаварыла.

 

Прадставілася Вікай, сказала, што жыве ў вялікім беларускім горадзе, што ў яе ёсць мама Валя, распавяла пра блізкіх сваякоў. Сказала, што прыехала ў Бельгію з «цёткай Светай», на грузавой машыне, а потым яны згубіліся.

 

Дзяўчынку вярнулі ў Беларусь. Высветлілася, што гэта і была зніклая Віка.

 

Вярнулі — ўжо паліцэйскія — і тую «цётку Свету». Аказалася, што ёй 16 гадоў. Света аб’ехала амаль увесь былы СССР аўтаспынам, а праязджаючы праз Мінск, «узяла з сабой» і незнаёмае дзіця — Віку.

 

Следчым Святлана распавяла, што спыніла аўто, унутры былі каўказцы, якія нібыта і прымусілі яе забраць дзіця. Праўда, хто прымусіў яе везці дзіця праз некалькі межаў і навошта — невядома. Прычым, сама Святлана была цяжарная.

 

У выніку, дзяўчынку вярнулі бацькам. А на «цётку Свету» завялі крымінальную справу.


На здымку: з асабістага архіва Алега Волчака: Алег Воўчак з Вікай ў сваім працоўным кабінеце. Усе небяспекі ззаду, бо дзяўчынка жывая і дома



Дата стварэння навіны 02.10.2017

Возврат к списку

cashback