АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ці змогуць беларусы вярнуць свае ўклады ў выпадку банкаўскага крызісу?

Ці змогуць беларусы вярнуць свае ўклады ў выпадку банкаўскага крызісу?
02.10.2017
Дзяржава гарантуе людзям вяртанне іх банкаўскіх укладаў у поўным аб’ёме. Гэта адзін з галоўных аргументаў банкаў, калі яны прапануюць людзям пакласці свае грошы пад працэнты.


А каб сумневы развеяць канчаткова, было нават створанае Агенцтва па гарантаваным вяртанні ўкладаў. Вось толькі грошай у гэтага Агенцтва сёння — толькі 7,2% ад агульнай сумы ўсіх банкаўскіх укладаў. Такую лічбу называе першы намеснік старшыні праўлення Нацбанку Тарас Надольны, выступаючы 2 кастрычніка перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

 

Тарас Надольны: “Па стане на 1 верасня 2017 года памер рэсурсаў Агенцтва пакрывае прыблізна 7,2% ад усіх прыцягнутых банкаўскай сістэмай укладаў у эквіваленце ўсіх валют”.

 

Але ці не азначае гэта, што толькі мізэрная колькасць укладчыкаў у выпадку банкаўскага крызісу атрымае назад свае грошы? Прадстаўнік Нацбанка супакойвае.

 

“Калі мы кажам, да прыкладу, пра Беларусбанк, які трымае 44% усёй банкаўскай сістэмы, то, безумоўна, 7% можа быць недастаткова для выплаты. Але дзяржава як уласнік Беларусбанка нясе ўсю меру адказнасці і цяжар за свой банк. У Беларусбанку Назіральную раду ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер. Таму дзяржава ў любым выпадку будзе свой банк падтрымліваць, ёсць грошы ў Агенцтве ці няма. Гэтае пытанне ўжо будзе насіць палітычны характар, і таму зразумела, што дзяржава ўмяшаецца”, — заяўляе Тарас Надольны ў адказ на пытанне Еўрарадыё.

 

Але як быць кліентам камерцыйных банкаў, дзе ў Назіральнай радзе віцэ-прэм’ераў няма?

 

Тарас Надольны: “У якасці прыкладу нагадаю пра сітуацыю з Дэльта-банкам. Хай сабе і не самы буйны банк, але грошай агенцтва хапіла на тое, каб выплаціць людзям грошы па ўкладах. Цяпер вырашаюцца пытанні вяртання Агенцтву патрачаных рэсурсаў за кошт актываў гэтага банка”.

 

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка абяцае, што рэзервы Агенцтва па гарантаваным вяртанні ўкладаў вырастуць да 15% ад агульнай сумы ўсіх банкаўскіх укладаў. Маўляў, гэта павінна канчаткова супакоіць любога, хто сумняваецца ў вяртанні свайго ўкладу ў выпадку фінансавых праблем у банку. А што, калі “сістэмны банкаўскі крызіс”?

 

Па словах фінансавага аналітыка “Альпары” Вадзіма Іосуба, калі “лягуць” усе банкі, то пытанне вяртання грошай усім укладчыкам будзе не галоўным: у выпадку такога крызісу “кладзецца” ўся эканоміка.

 

Вадзім Іосуб: “Сістэма гарантаванага вяртання ўкладаў у пэўнай ступені дэкларатыўная. Яна нядрэнна працуе, калі “кладзецца” невялікі па беларускіх мерках банк накшталт таго ж “Дэльта-банка”. Але як гэтая сістэма будзе працаваць у выпадку тэарэтычных праблем у буйнога банка — не вельмі зразумела. Бо рублёвую запазычанасць банка перад укладчыкамі можна вярнуць з дапамогай друкарскага станка, але 70% укладаў у нас у валюце. І вярнуць іх за кошт друкарскага станка не атрымаецца”.

 

 

 

Дык несці грошы ў беларускія банкі ці не, калі ў рэзерве ў Агенцтве па гарантаваным вяртанні ўкладаў толькі 7,2% ад усёй сумы ўкладаў? Вадзім Іосуб сцвярджае, што не на гэтую лічбу трэба найперш звяртаць увагу.

 

Вадзім Іосуб: “Трэба глядзець на агульны стан эканомікі і агульны стан банкаўскай сістэмы”.

 

А з улікам таго, што ў нас большасць укладаў цяпер доўгатэрміновыя і без права адклікання, якія нельга ў любы момант пры жаданні забраць, то і “набегі” на банкі немагчымыя. Што робіць іх больш устойлівымі ў часы крызісу.

Улады Каталоніі назвалі тэрміны рашэння пра абвяшчэнне незалежнасці

 

Кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў пра тое, што мясцовыя ўлады абвесцяць рашэнне пра абвяшчэнне незалежнасці аўтаноміі цягам 24 гадзін пасля публікацыі вынікаў рэферэндуму. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі пасля надзвычайнага пасяджэння жэнералітата (урада Каталоніі), перадае La Vanguardia.

Падчас выступу Пучдэмон, у прыватнасці, запатрабаваў вываду з тэрыторыі аўтаноміі Нацыянальнай паліцыі і Грамадзянскай гвардыі Іспаніі. Пасля беспарадкаў, якія адбыліся падчас рэферэндуму, улады рэгіёна, па яго словах, «вырашылі стварыць спецыяльную камісію для расследавання парушэнняў асноўных правоў» мясцовых жыхароў. У гэты орган, як дадаў кіраўнік жэнералітата, павінны будуць увайсці «эксперты і члены юрыдычнай каманды ўрада» Каталоніі.

 

«Я мяркую, што мы заслужылі права быць пачутымі, каб [на нашы праблемы] наўпрост звярталі ўвагу еўрапейскія інстытуты», — таксама адзначыў Пучдэмон.

Канфлікт паміж Барселонай і Мадрыдам ён назваў «не ўнутранай справай» адной краіны. «Відавочна, што [для ўрэгулявання сітуацыі] неабходна пасярэдніцтва трэцяга боку», — падкрэсліў ён, дадаўшы таксама, што для гэтага «павінен быць створаны клімат разрадкі».

 

Якія менавіта краіны або арганізацыі, на яго думку, маглі б выступіць падобнымі пасярэднікамі, Пучдэмон не ўдакладніў.

 

Дадзеных пра тое, што такую функцыю мог бы выканаць Еўрасаюз, ва ўладаў Каталоніі, як заўважыў кіраўнік жэнералітата, няма. Зразумела, што [далей] усё так не можа працягвацца», — сказаў таксама Пучдэмон.

 

«Нельга адмаўляцца ад пасярэдніцтва гэтак жа, як і [нельга] адкідаць дыялог», - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ў Барселоне не бачыць «больш эфектыўны спосаб» для вырашэння сітуацыі, чым перамовы.

 

Адсутнасць дыялогу паміж Каталоніі і міжнароднымі арганізацыямі Пучдэмон назваў «часткай памылкі, якая заключаецца ў непрызнанні палітычнай праблемы» у рэгіёне. «Гэта сапраўды адбываецца, і чым пазней прызнаць гэтую рэальнасць, тым будзе горш», - сказаў палітык, чарговы раз адзначыўшы важную, на яго думку, роля Еўрасаюза ва ўрэгуляванні сітуацыі. «Існуе праблема, якая закранае іх [ЕС] наўпрост, і яны проста не могуць глядзець у другі бок [і ня ўбачыць гэтага]», - адзначыў ён.

 

«Я не абвяшчаю незалежнасць [рэгіёна проста зараз]», - таксама заўважыў Пучдэмон. «Урад [Каталоніі] ўсвядоміў, што настаў час звярнуцца да пасярэдніцтва», — сказаў на заканчэнне кіраўнік жэнералітата.

па інф. Еўрарадыё, Фота https://myfin.by


Дата стварэння навіны 02.10.2017

Возврат к списку