АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

На памежжы Беларусі і Расіі з’явіцца асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя «Запаведнае Паазер’е»

На памежжы Беларусі і Расіі з’явіцца асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя «Запаведнае Паазер’е»
02.10.2017
Урад Расіі адобрыў стварэнне расійска-беларускай транспамежнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер’е».

Адпаведный дакумент апублікаваны на сайце ўраду Расіі.

Згодна з дакументам, з боку Расіі ў склад прыроднай тэрыторыі ўвойдуць парк «Себежскі» (Пскоўская вобласць), з боку Беларусі – рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі «Чырвоны Бор» і «Асвейскі» (Віцебская вобласць).

 

«Падпісанне і рэалізацыя пагаднення забяспечаць дадатковыя магчымасці для захавання біялагічнай разнастайнасці ў сумежных памежных рэгіёнах, паглыбленні двухбаковай супрацы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», – адзначаецца ў тэксце дакументу на сайце расійскага ўраду.

 

Загадкі беларускага возера Ільгінія

Рашэнне аб стварэнні сумеснага праекту Беларусь і Расія прынялі ў леташнім траўні. У далейшым мяркуецца ўнесці біясферны рэзерват у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў ЮНЕСКА.




Дата стварэння навіны 02.10.2017

Возврат к списку

cashback