АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Каталонія: яўка склала 42,3%.

Каталонія: яўка склала 42,3%.
02.10.2017
Лідар Каталоніі: Мы атрымалі права абвясціць незалежную дзяржаву — вынікі рэферэндуму, на якім 90% прагаласавалі «за».

Жыхары Каталоніі прагаласавалі за незалежнасць рэгіёна і яго аддзяленне ад Іспаніі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Каталоніі Жордзі Туруль, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, за выхад аўтаноміі са складу Іспаніі аддалі свае галасы 2 мільёны 20 тысяч 144 чалавекі, што складае 90% ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання. «Не» адзначылі ў бланках на рэферэндуме 176 566 чалавек (7%), больш за 45 тыс. бюлетэняў былі пустымі (2%), яшчэ каля 20 тыс. бланкаў прызналі несапраўднымі.

 

Гэтыя вынікі, дадаў Туруль, практычна з'яўляюцца канчатковымі. Яўка склала 42,3%.

«Гэта лічбы, якія ў нас ёсць да цяперашняга часу. Яшчэ застаецца недалічанай некалькі тысяч бюлетэняў, але ў цэлым можна сказаць, што гэта выніковыя вынікі, лічбы амаль не зменяцца», - запэўніў ён, піша НН.

У цэнтры Барселоны вечарам у нядзелю сабраліся тысячы прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі.

«У гэты дзень надзеі і пакут грамадзяне Каталоніі заваявалі права абвясціць незалежную дзяржаву ў выглядзе рэспублікі», - заявіў Карлес Пучдэмон у звароце, што трансляваўся па тэлебачанні.

«У бліжэйшыя некалькі дзён мой урад накіруе вынікі сённяшняга галасавання ў парламент Каталоніі, які прадстаўляе суверэнныя правы нашага народа, з тым, каб ён мог дзейнічаць у адпаведнасці з законам аб рэферэндуме», — заявіў кіраўнік урада Каталоніі.

 

Урад Іспаніі абяцаўа не дапусціць правядзення рэферэндуму, абвешчанага незаконным Канстытуцыйным судом краіны. Каталонская паліцыя (Mossos d'Esquadra) была пераведзена пад камандаванне Мадрыда, але, па словах відавочцаў, каталонскія паліцыянты не спрабавалі ўжываць сілу супраць насельніцтва

 

На многіх выбарчых участках паліцыі ўдалося не даць людзям галасаваць. Паліцыянты таксама канфіскоўвалі скрыні з бюлетэнямі.

 

Каталонскія ўлады сцвярджаюць, што нацыянальнай паліцыі ўдалося закрыць 319 з 2300 выбарчых участкаў. Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі сцвярджае, што зачынена было 92 ўчасткі.

 

Адразу пасля заканчэння галасавання прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што не прызнае легітымнасці гэтага рэферэндуму. Паводле яго слоў, каталонцаў падманам прымусілі ўдзельнічаць у незаконным плебісцыце. Ён назваў рэферэндум насмешкай над дэмакратыяй.

Фота Reuters.com


Дата стварэння навіны 02.10.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку