АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Намеснік кіраўніка Еўрапарламента: Рэферэндум у Каталоніі законны

  Намеснік кіраўніка Еўрапарламента: Рэферэндум у Каталоніі законны
01.10.2017
Урад Каталоніі паведаміў, што ў сутыкненні з паліцыяй, якая спрабуе перашкодзіць правядзенню рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну, пацярпелі 337 чалавек. Каталонскія ўлады заклікалі пацярпелых звяртацца з афіцыйнымі скаргамі.

 Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі з'яўляецца законным. Пра гэта заявіла намеснік кіраўніка Еўрапарламента, дэпутат з Аўстрыі Ульрыке Луначэк.

«У прынцыпе рэферэндум з'яўляецца законным, але, як паказаў прыклад Шатландыі, ён павінен праходзіць па ўзгадненні з Мадрыдам. Разам з тым цэнтральны ўрад павінен нарэшце спыніць блакаду дыялогу», - гаворыцца ў заяве намесніка кіраўніка Еўрапарламента.

Луначэк прызналася, што шакаваная сітуацыяй у Каталоніі, і заклікала да дээскалацыі канфлікту. «Я асуджаю прымяненне гумовых куль і дубінак іспанскімі сілавымі структурамі», - дадала еўрадэпутат.


Нагадаем, у сутычках з паліцыяй у Каталоніі пацярпелі 337 чалавек.

Улады Іспаніі раней паведамілі пра 11 паліцэйскіх, якія пацярпелі ў сутыкненьнях з удзельнікамі рэферэндуму ў Каталоніі.

 

Урад Іспаніі заклікаў улады Каталоніі неадкладна спыніць рэферэндум аб незалежнасці.

 

«Працяг гэтага фарсу ні да чаго не прывядзе, яму трэба неадкладна пакласці канец», - заявіла віцэ-прэм'ер, міністр тэрытарыяльнага кіравання Сарая Саенс дэ Сантамарыя.

Палітык усклала адказнасць за тое, што адбываецца на каталонскія улады. Паводле яе слоў, сілы бяспекі краіны «выконваюць судовыя пастановы і дзейнічаюць сувымерна».

У нядзелю ў Каталоніі стартавала галасаванне па пытанні выхаду з складу Іспаніі. Мадрыд лічыць дадзенае волевыяўленне незаконным. Па ўсім рэгіёне праваахоўныя органы спрабуюць прадухіліць плебісцыт, адбіраючы урны і бюлетэні і зачыняючы ўчасткі.

Па матэрыялах НН


Дата стварэння навіны 01.10.2017

Возврат к списку