АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пачалося: праваслаўныя пагражаюць кінатэатрам за паказ «Мацільды»

Пачалося: праваслаўныя пагражаюць кінатэатрам за паказ «Мацільды»
01.10.2017
Праваслаўныя актывісты даслалі кінатэатрам лісты з пагрозамі ў выпадку пракату "Мацільды" Аляксея Учыцеля.

На іх думку, стужка і любы яе банэр, афіша ці ўлётка зневажаюць святых і ўтрымліваюць заклік да "рускага Майдану".

Арганізацыя "Хрысціянская дзяржава — Святая Русь" накіравала ў кінатэатры лісты з патрабаваннем адмовіцца ад пракату новага фільма Аляксея Учыцеля "Мацільда".

 

"Любы банэр, афіша, рэкламная ўлётка з інфармацыяй пра пракат фільма "Мацільда" будуць разгледжаны як ваша жаданне зняважыць святых праваслаўнай царквы і правакацыя да "рускага Майдану", — гаворыцца ў лісце, які арганізацыя распаўсюдзіла ў інтэрнэце.

 

Аўтары абяцаюць распачаць змагацца сваімі метадамі "з беззаконнем і вар'яцтвам", і паведамляюць, што ўсяго даслалі поштай больш за тысячу лістоў па хатніх адрасах дырэктараў кінатэатраў і па іх юрыдычных адрасах.

 

У фільме "Мацільда" Аляксея Учыцеля распавядаецца пра каханне Мікалая II да балярыны Мацільды Кшэсінскай. Рэжысёр раней распавёў СМІ, што ў фільме спалучаныя гістарычныя факты і выдумка.

 

Кіраўнік патрыяршага савета па культуры епіскап Ягор’еўскі Ціхан (Шаўкуноў) раней у інтэрв'ю "Расійскай газеце" крытычна адгукнуўся наконт стужкі пасля прагляду яе трэйлера.

 

Дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай правесці праверку ў дачыненні да фільма, паколькі, на яе думку, у карціне ўтрымліваюцца сцэны, якія абражаюць пачуцці вернікаў. Пракуратура Пецярбурга яшчэ да гэтага правяла праверку і парушэнняў закона не выявіла.

па інф. Новы час


Дата стварэння навіны 01.10.2017

Возврат к списку