АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Еўрапейцы, якія хочуць стаць незалежнымі

Еўрапейцы,  якія хочуць стаць незалежнымі
30.09.2017
Падзеі ў Каталоніі сведчаць, што звыклая для нас мапа Еўропы можа змяніцца.

У нядзелю 1 кастрычніка ў Каталоніі можа прайсці рэфэрэндум, на які вынесенае пытанне аб незалежнасці краіны ад Гішпаніі. І Каталонія — не адзіная тэрыторыя Еўропы , якая імкнецца да незалежнасці.



Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі

Каталонія

Сталіца — Барсэлёна. Насельніцтва — 7,5 мільёна чалавек, тэрыторыя — 32 тысячы квадратных кілямэтраў

Каталёнія ў якасьці асобнай тэрыторыі вядомая з 988 году. Каталёнцы маюць асобную каталёнскую мову, існуе сьцяг, герб і гімн Каталёніі. Пры гэтым, насуперак папулярнай думцы, каталёнская мова бліжэйшая не да гішпанскай, а да правансальскай, на якой размаўляюць жыхары Паўднёвай Францыі.


япер Каталёнія амаль цалкам знаходзіцца ў складзе Гішпаніі (акрамя некалькіх рэгіёнаў так званай Паўночнай Каталёніі, што ў Францыі) і мае статус гісторыка-культурнай аўтаноміі. Па тэрыторыі Каталёнія параўнальная з Бэльгіяй, Нідэрляндамі або Эстоніяй. Гэта адзін з самых прамыслова разьвітых рэгіёнаў Гішпаніі. Памер ВУП на кожнага жыхара — 24,8 тысячы даляраў (у Беларусі — 17,7 тысячы, у Гішпаніі — 26,6 тысячы).


Этнічныя каталёнцы складаюць каля 35% насельніцтва рэгіёну. Большая частка насельніцтва (каля 45%) — гішпанцы, якія перасяліліся сюды ў апошнія дзесяцігодзьдзі. Менавіта гэтую прычыну называюць як асноўную праціўнікі абвяшчэньня незалежнасьці Каталёніі. Нягледзячы на гэта, рух за незалежнасьць Каталёніі лічыцца адным з самых масавых сэпаратысцкіх рухаў у Эўропе. 13 красавіка 2014 году павінен быў прайсьці рэфэрэндум па гэтым пытаньні, аднак яго забараніў парлямэнт Гішпаніі. Рэфэрэндум замянілі агульнакаталёнскім апытаньнем. Яно адбылося 9 лістапада таго ж году, і за незалежнасьць ад Мадрыда на ім выказаліся 80% тых, хто прыйшоў. У сваю чаргу, крытыкі адзначалі, што ўдзельнічала ў апытаньні толькі траціна ад усяго насельніцтва рэгіёну (2,5 мільёна чалавек). Таму яго вынікі выклікаюць сумневы.


Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі


На рэфэрэндум 1 кастрычніка, які зноў спрабуе забараніць Мадрыд, вынесенае пытаньне: «Ці жадаеце вы, каб Каталонія была незалежнай дзяржавай у форме рэспублікі?».

І яшчэ цікавостка — у Каталоніі ёсьць свой афіцыйны інтэрнэт-дамэн (.cat), якія звычайна даюць толькі незалежным дзяржавам.


Сцяг іЕўразьвязу і Шатландыі над будынкам парлямэнту ў Эдынбурзе

 

Шатландыя

Сталіца — Эдынбург. Насельніцтва — 5,3 мільёна чалавек, тэрыторыя — 78,7 тысячы квадратных кілямэтраў.

Шатландцаў можна назваць карэнным насельніцтвам Брытанскіх астравоў. Яны жылі там яшчэ да прыходу англасаксаў, якія іх паступова выцеснілі на поўнач вострава. На сённяшні дзень адзінай шатландзкай мовы не існуе, большасьць шатляндцаў карыстаецца ангельскай. Акрамя яе, афіцыйны статус маюць ангельска-шатляндзкая і шатляндзкая гэльская. Нягледзячы на адсутнасьць моўнага адзінства, 88% насельніцтва Шатландыі лічаць сябе шатландцамі, гэта адзін з самых монаэтнічных рэгіёнаў Еўропы.

Незалежная Шатландыя існавала да 1707 году, калі ўвайшла ў склад Вялікай Брытаніі. Тады ж быў распушчаны шатляндзкі парлямэнт. Аднак прававая сыстэма засталася незалежнай, што дазволіла аднавіць дзейнасьць парлямэнта ў 1999 годзе. Рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі ад Вялікай Брытаніі прайшоў у 2014 годзе і ледзь не завяршыўся зьяўленьнем у Эўропе новай дзяржавы — за тое, каб застацца ў складзе Вялікай Брытаніі, прагаласавалі толькі 55,3% жыхароў. Зноў пра абвяшчэньне незалежнасьці ў Эдынбургу загаварылі пасьля «брэкзыту» 2016 году. 68% насельніцтва Шатляндыі выказаліся супраць выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ, у той час як на астатняй частцы вострава вынікі галасаваньня былі зусім іншыя.

Калі ў будучыні Шатляндыя ўсё ж стане незалежнай, то гэта будзе краіна з тэрыторыяй, роўнай Чэхіі, і памерам ВУП на кожнага грамадзяніна, як у ЗША — каля 45 тысяч даляраў.

 

Мюнхен у будычыні можа стаць сталіцай незалежнай дзяржавы.


Баварыя

Сталіца — Мюнхэн. Насельніцтва — 12 мільёнаў чалавек, тэрыторыя — 70,5 тысячы квадратных кілямэтраў.

Баварыя — самая буйная з фэдэральных зямель Нямеччыны. Па плошчы яна пераўзыходзіць, напрыклад, Літву, і амаль роўная незалежнай Аўстрыі. Памер валавога ўнутранага прадукту — каля 40 тысяч даляраў на душу насельніцтва (узровень Швэцыі).

Рэфэрэндумаў аб аддзяленьні ад адзінай Нямеччыны, куды гэты рэгіён увайшоў у 1871 годзе, у Баварыі пакуль не было. Аднак адразу пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны і падзелу Нямеччыны на ФРГ і ГДР кандыдаты ад баварскай нацыяналістычнай партыі на выбарах у Бундэстаг атрымалі 20% галасоў.

Ужо ў 21 стагодзьдзі сэпаратысцкія настроі ў жыхароў розных рэгіёнаў Нямеччыны даследаваў Інстытут па вывучэньні грамадзкай думкі YouGov. Згодна з атрыманымі дадзенымі, 32% насельніцтва Баварыі падтрымліваюць ідэю яе незалежнасьці. Для большасьці іншых фэдэральных зямель гэты паказчык рэдка перасягае 20%.

 

Заўзятарка зборнай Уэльса на футбольным матчы Уэльс-Бэльгія

Уэльс

Сталіца — Кардыф. Насельніцтва — 3 мільёны чалавек, тэрыторыя — 20,7 тысячы квадратных кілямэтраў.

Яшчэ адна частка Вялікай Брытаніі, якая ў будучыні можа займець незалежнасьць. У адрозьненьне ад Шатляндыі, Уэльс у сваёй гісторыі ніколі ня быў асобнай незалежнай дзяржавай. Тэрыторыі гэтай краіны ў розныя пэрыяды былі падзеленыя паміж фэадаламі і ў такім стане ўвайшлі ў склад Вялікай Брытаніі. Пра магчымую незалежнасьць Уэльса пачалі гаварыць толькі ў 1925 годзе, калі была створаная палітычная партыя — «Партыя Ўэльса», альбо Plaid Cymru (так гэта гучыць на валійскай мове). Асноўныя пункты праграмы партыі — адраджэньне валійскай мовы, абвяшчэньне незалежнасьці ад Вялікай Брытаніі і сяброўства ў ААН.

 

Доўгі час Plaid Cymru ня мела вялікай папулярнасьці. Аднак у канцы 20 стагодзьдзя сытуацыя зьмянілася, і на парлямэнцкіх выбарах 2010 году яна набрала больш за 11% галасоў. У Брытанскім парлямэнце сябры «Партыі Ўэльса» цесна супрацоўнічаюць з Шатляндзкай нацыянальнай партыяй, якая патрабуе незалежнасьці для Шатляндыі. Акрамя Plaid Cymru, дзейнічае яшчэ каля дзесяці драбнейшых валійскіх партый, якія маюць у сваіх праграмах пункт аб незалежнасьці.

Аснова сучаснага валійскага нацыяналізму — мова. Як і шатландзкая, яна моцна адрозніваецца ад ангельскай, адносіцца да кельцкай групы. У той ці іншай ступені валійскай мовай сёння валодаюць каля 750 тысяч чалавек — чацвёртая частка ўсяго насельніцтва Ўэльса.


 

Матэа Сальвіні, адзін з лідэраў партыі Lega Nord


Паданія

Сталіца — Мілан. Насельніцтва — 34 мільёны чалавек, тэрыторыя — 161 тысяча квадратных кілямэтраў.

 

Ідэя незалежнасці ад цэнтральнай улады характэрная для многіх рэгіёнаў Італіі, аднак далей за іншых прасунулася «Ліга Поўначы» (Lega Nord), якая адстойвае ідэю незалежнасці прамыслова развітых паўночных рэгіёнаў ад Рыму і аграрнага поўдня.

Партыя «Ліга Поўначы» адносна маладая, утварылася толькі ў 1989 годзе. Заснавальнік, лідэр і ідэоляг — былы спявак Умбэрта Босі. Цяпер «Ліга Поўначы» налічвае 150 тысяч чалавек і працягвае расці. Асноўны матыў яе ідэалогіі можна сфармуляваць як «нежаданне працавітых жыхароў Поўначы карміць лянівых жыхароў поўдня». Яе дзейнасць скіраваная ў першую чаргу на сярэдні кляс паўночных рэгіёнаў.

 

«Чаму кваліфікаваны рабочы Мілана, плацячы высокія падаткі, павінен утрымліваць беспрацоўнага на Сардыніі? Чаму Турын і Вэнэцыя пералічваюць у бюджэт велізарныя сумы не для сваіх суграмадзян, а для сыцылійскага селяніна, непісьменнага і заведама стратнага для эканомікі?», — асноўны падыход выбарчай праграмы «Лігі Поўначы».

Найбольшую падтрымку партыя Ўмбэрта Босі мае ў Вэнэцыі, дзе на парлямэнцкіх выбарах яна набрала больш за 27% галасоў. За ідэю незалежнасці Паданіі таксама гатовыя галасаваць каля 20% жыхароў П’емонту і Ламбардыі.

Дзейнасць «Лігі Поўначы» выклікае ўздым сэпаратысцкіх настрояў у іншых рэгіёнах Італіі. Напрыклад, пасля поспехаў прыхільнікаў незалежнасці Паданіі ў 2006 годзе пра вяртанне ў палітычную барацьбу заявілі прадстаўнікі Руху за незалежнасць Сіціліі.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 30.09.2017

Возврат к списку