АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сяргей Абламейка звольнены. Што можа чакаць БДУ пры новым рэктары?

Сяргей Абламейка звольнены. Што можа чакаць БДУ пры новым рэктары?
29.09.2017
«У БДУ — я абсалютна згодны і з урадам, і з Адміністрацыяй прэзідэнта — трэба навесці парадак. Я вельмі спадзяюся, што ў вас там атрымаецца», — сказаў Лукашэнка.

 Новым рэктарам БДУ стаў Андрэй Кароль (свой 45-гадовы юбілей ён адзначыць 30 кастрычніка). Паказальна што да гэтага 4 гады (з 1 сакавіка 2013 года) Кароль быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. І ўжо пры яго рэктарстве быў звольнены доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед. 1 красавіка 2013 года Рада ГрДУ не абрала Вячаслава Шведа на пасаду прафесара па конкурсе. Раней гісторык даведаўся, што пасля 26 сакавіка — па заканчэнні кантракту — ён таксама не будзе кіраваць кафедрай беларускай культуры і рэгіянальнага турызму. Тады прафесар Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў, у якім сваё звальненне назваў помстай за выданне «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада». Звальненне Шведа было апошнім у чарадзе звальненняў непажаданых гісторыкаў з універсітэту.

 

Ці пачне сваю працу новы рэктар з чыстак, пакуль не вядома. Хаця пэўныя апасенні выкладчыкі гістфака БДУ выказваюць, узгадваючы, найперш чысткі на гістфаку Гродзенскага ўніверсітэта.

 

Пра новага рэктара вядома не шмат. Нарадзіўся ў Гродна ў 1972 годзе. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1995 па 1999 год працаваў настаўнікам СШ № 5 Гродна.

 

З 1999 па 2000 год — выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. У 2000-2004 гг. — старшы выкладчык, з 2004 па 2008 г. — дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

Цікава аднак, што кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў» Андрэй Кароль абараніў у 2002 годзе ў Маскве, у Расійскай акадэміі адукацыі). Уласна кажучы, і доктарская ступень была прысуджана Каралю ў 2010 годзе ВАКам Расійскай Федэрацыі (дыплом нострыфіцыраваны ВАКам Рэспублікі Беларусь).

 

Цікава таксама, што Андрэй Кароль — адзін з арганізатараў Усерасійскіх конкурсаў-праектаў: ​​«Дыстанцыйны настаўнік года», «Дыстанцыйная школа года», «Дыстанцыйная педпрактыка», дыстанцыйныя вучнёўскія канферэнцыі, што праводзяцца Цэнтрам дыстанцыйнага адукацыі «Эйдос».

Пакуль, канечне, рана казаць пра тое, ці паўплывае прызначэнне новага рэктара на дзейнасць БДУ. Спадзяемся, што калі і паўплывае, дык толькі станоўча… Хаця, па меркаванні, доктара гістраычных навук і экс-выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алеся Краўцэвіча, з улікам рэпутацыі Андрэя Караля ў Гродна, цяжка чакаць пазітыву. "Для БДУ гэта хутчэй прыніжэнне", — дадаў Краўцэвіч.

Аднак ужо сёння можна сказаць, што БДУ чакаюць змены. Прынамсі калі ўзгадаць словы Лукашэнкі з нагоды прызначэння новага рэктара: «У БДУ — я абсалютна згодны і з урадам, і з Адміністрацыяй прэзідэнта — трэба навесці парадак. Я вельмі спадзяюся, што ў вас там атрымаецца».

Адзначым, што папярэдні рэктар, Сяргей Уладзіміравіч Абламейка, узначальваў БДУ з 31 кастрычніка 2008 года. Дарэчы, пры ім БДУ значна ўзняўся ў міжнародных рэйтынгах. Атрымаць каментар ад экс-рэктара не атрымалася, яго тэлефон не дасяжны. Адмовіліся ад каментароў і іншыя афіцыйныя асобы БДУ.


Ужо вядома, што за гады кіравання акадэміка Абламейка, не былі агучаны заробкі шматлікага кіраўніцтва БДУ. А невядомасць нараджае шмат легенд не толькі сярод супрацоўнікаў. Заўсёды, калі адбываецца змена кіраўніцтва, матэрыяльны стан арганізацыі цікавіць перш-наперш. А пытанняў узнікае шмат. Напрыклад тыя, што ляжаць на паверхні: навошта стварылі цэнтры і «галоўныя ўпраўленні» пад моднымі назвамі з пэўным штатам спецыялістаў? І як вызначаць неабходнасць і вартасць тых новых дэпартаментаў, якія працуюць на карысць іміджу, а таксама на эканомію і планаванне сродкаў БДУ? Ці патрэбен такі вялізарны «інстытут бухгалтэрыі», калі даўно існуюць спецыяльныя праграмы, і прадпрыемствы паспяхова карыстаюцца імі? Дарэчы, на гэты конт універсітэт мае свой пэўны цэнтр інфармацыйных тэхналогіяў.

Безумоўна, за час кіравання Сяргея Абламейкі ў БДУ было зроблена шмат карысных і значных пачынанняў і спраў. Пра іх узгадаюць па звычаю і толькі ў параўнанні з аналагамі, на жаль.

Вось толькі цікава, калі ў БДУ стварылася складаная сітуацыя і там «трэба навесці парадак», чаму чакалі столькі часу? Амаль 10 гадоў.

“Беларускі партызан”

Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 29.09.2017

Возврат к списку