АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Што вядома пра хлопца з Вілейкі, які выбег са сцягам на матчы БАТЭ — «Арсенал»

Што вядома пра хлопца з Вілейкі, які выбег са сцягам на матчы БАТЭ — «Арсенал»
29.09.2017
Хлопца затрымала ахова, але ён паспеў назваць сваё імя журналістам.

фота з фэйсбука Аляксандра Вянгерскага

На матчы групавога этапа Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Арсеналам», што праходзіў на «Барысаў-Арэне», на поле выскачыў заўзятар з Пагоняй на грудзях і бел-чырвона-белым сцягам у руках. 

 

Хлопца зваць Аляксандр Вянгерскі. Яму 26 гадоў, родам ён з Вілейкі.

 

«Ён жыве то ў Мінску, то дома, у Вілейцы. Часам прападае на пару месяцаў у сталіцы. У свой час скончыў курсы — вучыўся на праграміста. Вышэйшай адукацыі не мае», — распавёў «Нашай Ніве» Андрэй, родны брат Аляксандра.

 

Аляксандр са звычайнай сям’і — маці ўсё жыццё працуе на рынку ў Вілейцы, гандлюе мясам. Бацькі няма. Айчым, які вырасціў Аляксандра з братам, працуе вальшчыкам лесу. Андрэй, брат, працуе на польскую кампанію — ён дальнабой.

 

Раней Аляксандр займаўся спортам — веславаннем — але ў яго адна нага трохі карацейшая за другую, таму яму не далі спартыўны разрад. Інваліднасць таксама не далі.

«Ён апошнія два гады пачаў цікавіцца палітыкай, на мітынгі хадзіць. Удзельнічаў у мітынгу супраць вучэнняў «Захад-2017», — кажа брат Аляксандра. — Пра тое, што хоча выбегчы на поле са сцягам, даўно казаў, шукаў, з кім гэта можна зрабіць».


Автор:  <a id="bxid_330082" href="https://nn.by/?c=ar&;i=198224">«Нашай Ніве</a>
Спасылка на крыніцу:  брат Аляксандра

Дата стварэння навіны 29.09.2017

Возврат к списку

cashback