АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў валодае вілай у Італіі, 3-мя кватэрамі ў Маскве і зямлёю ў Падмаскоўі

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў валодае вілай у Італіі, 3-мя кватэрамі ў Маскве і зямлёю ў Падмаскоўі
28.09.2017
Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў расследаванне пра маёмасць тэлевізійнага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.


Як выглядае лецішча прапагандыста Уладзіміра Салаўёва — «самы пачварны будынак».

«Аб ягонай маёмасці напісана і сказана вельмі шмат, нічога звышновага мы не адкрываем, але затое ўпершыню усё паказваем і прыкладаем дакументы», — тлумачыцца ў расследаванні.

 

Навальны ацэньвае багацце Салаўёва мінімум на мільярд расійскіх рублёў. Гэта 15 мільёнаў еўра.

 

Спіс нерухомасці вядучага пачынаецца з кватэры ў элітным доме ў Маскве. Паводле дакументаў, Салаўёў купіў іх наўпрост у мэрыі па цане, ў 5 разоў ніжэйшай за рынкавую.

 

 

Апроч таго, ён набыў яшчэ дзве кватэры ў тым самым доме, павялічыўшы плошчу сваёй элітнай маёмасці да 450 квадратных метраў.


Пад Масквой у Салаўёва ёсць лецішча. «Гэта самы пачварны будынак, які калі-небудзь здымаў ФБК, — запэўнівае Навальны. — Але велізарны. 1046 метраў. І каштуе нямала. Зямлі таксама прыстойна — 60 сотак».

 

 

«Самы пачварны будынак»

 

Знятая і знакамітая віла Салаўёва на возеры Кома. «Ён яе не будаваў, а проста купіў, таму віла праўда класная. Упершыню на экранах», — піша Навальны.

Дом з трыма кватэрамі Салаўёва.

па інф. НН 


Дата стварэння навіны 28.09.2017

Возврат к списку