АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Актывісты патрабуюць скасаваць віцебскі канцэрт Віктара Каліны

Актывісты патрабуюць скасаваць віцебскі канцэрт Віктара Каліны
28.09.2017
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Віцебшчыне Тацяна Севярынец звярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў абласной філармоніі на 23 кастрычніка запланаваны канцэрт шансан'е Віктара Каліны.

Спявак вядомы ў тым ліку сваімі кантактамі з тэрарыстычнымі фармаваннямі самаабвешчаных ДНР і ЛНР на ўсходзе Ўкраіны.

 

Тацяна Севярынец адзначае, што ў 2015 годзе таксама павінен быў адбыцца канцэрт гэтага «сумнеўнай каштоўнасьці выканаўцы», але пад ціскам грамадзкасьці быў адменены.

 

На яе перакананьне, такое рашэньне цалкам слушнае, паколькі публічная канцэртная дзейнасьць гэтага чалвека супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, нагнятае і без таго неспакойную атмасфэру ў рэгіёне з-за яго «творчай дзейнасьці» у зоне антытэрарычтычнай апэрацыі Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

 

«Нешта змянілася ў яго біяграфіі? Ці аддзел культуры зьмяніў сваё стаўляньне да яго дзейнасьці насуперак закону Беларусі? На якой падставе?» — задаецца пытаннем Тацяна Севярынец.

 

Напачатку 2017 году іншы віцебскі актывіст Сяргей Сясіцкі гэтаксама патрабаваў ад мясцовых уладаў звярнуць больш пільную ўвагу на заплянаваны гастрольны тур артыста, які ў сацсетках зьняважліва называе сваю краіну «беларашкай».

 

Дарэчы, на афішах, прысвечаных кастрычніцкаму туру Каліны па гарадах краіны, Беларусь чамусьці бярэцца ў двукоссі.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 28.09.2017

Возврат к списку