АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Уладзімір Войнавіч пра тое, як смяюцца з Пуціна і Лукашэнкі

Уладзімір Войнавіч пра тое, як смяюцца з Пуціна і Лукашэнкі
28.09.2017
Пісьменніку, паэту, драматургу, аўтару трылогіі пра салдата Чонкіна Ўладзіміру Войнавічу споўнілася 85 гадоў.

 Першыя вершы ён пачаў публікаваць у 1951 годзе ў ваеннай газеце. Першая слава прыйшла да яго ў 1961 годзе, калі радкі з яго песні «Чатырнаццаць хвілін да старту» працытаваў Мікіта Хрушчоў і яна стала гімнам касманаўтаў. Яго першая аповесць «Мы тут жывем» зявілася ў часопісе «Новы свет». У 1962 годзе Войнавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. З канца 60-х браў актыўны ўдзел у руху за правы чалавека. Спазнаваў пераслед.

 

Раман «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна», які пісаўся з 1963 году, хадзіў у самвыдаце. Цалкам кніга была апублікавана ў 1975 годзе ў Парыжы. У снежні 1980-га Войнавіч быў высланы з СССР, а ў 1981-м пазбаўлены савецкага грамадзянства. Жыў у Нямеччыне і ЗША, цяпер жыве пад Масквой.

 

Галоўныя творы: трылёгія аб Чонкіне, раман «Масква-2042», аўтабіяграфія «Аўтапартрэт».

 

 Голас пісьменніка шмат разоў гучаў на хвалях Свабоды.

 

Уладзімір Войнавіч пра 100-годдзе рэвалюцыі ў адсталай краіне і пра тое, як смяюцца з Пуціна і Лукашэнкі

 

–​ Кастрычніцкая рэвалюцыя пазбавіла майго бацьку свабоды. Хаця ён быў у складзе партыі, пасьля таго, як адсядзеў у турме, казаў, што яго слушна пакаралі, таму што ён быў удзельнікам злачыннай арганізацыі ВКП (б), якая стала потым КПСС. Справа ў тым, што рэвалюцыя ўцягвала чыстых людзей, а потым яны асэнсоўвалі, які гэта жах. Акрамя іншага рэвалюцыя пазбавіла нармальнага разьвіцця. Рэвалюцыя — гэта велізарны працэс абалванваньня. Дагэтуль людзі проста думаюць такія рэчы, якія здаровы розум не прымае. Але здаровы розум не трыюмфуе...

 

Войнавіч: Чонкіна не пусцілі б сёння на Красную плошчу

 

–Чонкін, калі б яго паставілі ў калёну — ён бы ішоў, а як жа. Чонкін — не пратэстовец, не дысыдэнт, не апазыцыянэр, ён, куды яго ставіць начальства, там ён стаіць і ідзе, куды яго пасылаюць. Так што ён ішоў бы па Краснай плошчы — калі б яго пусцілі. Але яго б не пусцілі, бо ён недысцыплінаваны.

 

Расія, увогуле былыя рэспублікі Савецкага Саюзу, згубілі ідэалёгію. Ня ведаю, як іншыя, а Расія без ідэалёгіі існаваць ня можа. І прыдумалі нейкую замену, нейкі эрзац. Тут і рэлігія, і культ «Перамогі». Гадоў 30 гэты дзень практычна не адзначаўся, а потым чым далей — тым большая помпа. Тут жа, ведаеце, вось яшчэ што. Я — «дзіця вайны», і для нас перамога была жывой памяцьцю пра вайну, пра загіблых. А цяпер выходзяць нейкія людзі: прадзед загінуў! Ну, прадзед загінуў, але ж усе людзі паміраюць, скажам, бацька ад раку памёр у страшных пакутах, альбо яшчэ нешта. І ўвогуле — можна гэтак жа адзначаць Першую сусьветную вайну (перамогі там, праўда, не было), ці перамогу над Напалеонам. Гэта ўсё ўжо аддаляецца. Жывой памяці няма і жывой болі няма. А спэцыяльна ўзбуджаецца такое адчуваньне, што нібыта гэтая памяць — жыве.

 


— Барыс Нямцоў казаў, што новая дэмакратычная Беларусь непазбежна стане часткай аб’яднанай Еўропы і, такім чынам, пакажа прыклад Расіі. «Чым хутчэй пераможаце вы, тым хутчэй пераможам мы», казаў ён. Ці вы згодныя?

 

— Згодны. Усё залежыць ад кіраўніцтва. «Бацька» ваш сыдзе куды-небудзь урэшце калі-небудзь. Справа ў тым, што невялікія нацыянальныя краіны больш рухомыя. Расія як вялікі цяжкі карабель разгортваецца з цяжкасьцю. Расія — гэта ўсё роўна «саюз непарушны», гэта Татарстан, Якуція, Каўказ, і ўсё гэта разам гэта вельмі цяжка разгарнуць. А ў вас адбудуцца пэўныя падзеі, зьменіцца рэжым і ўзьнікне адразу іншая абстаноўка. Гэтак жа як і ва Ўкраіне. Януковіча прагналі, і калі б не ўмяшаньне Расіі, ужо была б надзея, што Ўкраіна стане нармальнай еўрапейскай краінай, прынамсі прыблізіцца да гэтага. Усё роўна і расійскі, і ўкраінскі, і беларускі народы — яшчэ савецкія. Гэта трэба ўсім пераадольваць, але мне падаецца ў параўнальна невялікай краіне ўсё лягчэй адбываецца.

 


— Паколькі мы закранулі Лукашэнку — што такі чалавек мог бы рабіць у Вашых раманах?

 

— У мяне ёсць падобныя пэрсанажы. У мяне ў другой кнізе ёсць такі сакратар абкаму Худобчанка, ён вельмі падобны на Лукашэнку. Але насамрэч не абавязкова апісваць дыктатара літаральна. Напрыклад, мяне не падмывала ніколі напісаць Брэжнева, альбо Чарненку ці Андропава канкрэтна. Таму што важныя абагульненні, і вось такі абагульнены характар — гэта якраз цікава...

 

Увогуле, мяне здзіўляе, калі я гляджу на такіх дыктатараў, зьдзіўляе іх бязмозгасць, акрамя ўсяго іншага. Бо павінен жа ён усьведамляць, па-першае, што чым даўжэй ён сабе працягвае тэрмін праўленьня, выкарыстоўваючы розную палітычную эквілібрыстыку, чым менш легітымным робіцца ягонае кіраванне, тым болей нянавісьці ён выклікае і будзе выклікаць. Нянавісць, грэблівасць — няўжо чалавеку гэтага хочацца?

 

па інф. радыё Свабода 


Дата стварэння навіны 28.09.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку