АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"На дадзены момант абследаваная амаль уся тэрыторыя, дзе б ён мог быць".

"На дадзены момант абследаваная амаль уся тэрыторыя, дзе б ён мог быць".
26.09.2017
Нягледзячы на тое, што ўжо прайшло даволі шмат часу, Сяргей Коўган упэўнены, што шанцы знайсці хлопчыка жывым яшчэ ёсць.

Кіраўнік атрада “Анёл”: Мы абследавалі амаль усе месцы, дзе б мог быць Максім

Пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ідуць ужо дзесяць дзён. Ці ёсць шанцы знайсці яго і ці зменіцца нешта з-за таго, што была распачатая крымінальная справа. Еўрарадыё звязалася з камандзірам пошукава-выратавальнага атрада "Анёл" Сяргеем Коўганам, які знаходзіцца на месцы падзей у вёсцы Новы Двор.

 

"На дадзены момант абследаваная амаль уся тэрыторыя, дзе б ён мог быць. Правяраюцца паўторна розныя квадраты, якія падазроныя ці дзе ён можа знаходзіцца, — распавядае Сяргей Коўган. — Сёння раніцай было зарэгістравана каля 70 валанцёраў, але пазней прыязджалі яшчэ, дакладную лічбу пакуль сказаць складана".

 

"Калі б шанцаў не было, то мы б не накіроўвалі туды пошукавыя групы. Не марнавалі б вялізны чалавечы рэсурс і сродкі. Мы ўсё ж разлічваем яго знайсці. Кожны выезд пошукавай групы, кожны збор валанцёраў, заўсёды робіцца з той надзеяй, што мы яго знойдзем".

 

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу наконт знікнення хлопчыка. Але, на думку Сяргея, гэта ніяк не паўплывае на іх дзейнасць. Следчыя займаюцца сваёй справай, валанцёры — сваёй:

 

"Галоўная задача нашага атрада — аказанне дапамогі ў пошуках зніклых. Мы падраздзяленне, якое падрыхтаванае для пэўных задач. З нашага боку нічога не зменіцца. Нам не было прынцыпова, распачатая крымінальная справа ці не. Наша задача была і застаецца — шукаць Максіма ў лесе".

 

Нагадаем, 10-гадовы Максім Мархалюк, жыхар вёскі Новы Двор, знік у Белавежскай пушчы 16 верасня. Каля 20.00 ён паехаў на ровары ў бок лесу і не вярнуўся. У мінулыя выхадныя яго шукалі некалькі тысяч валанцёраў, а таксама супрацоўнікі МНС, міліцыі і Міністэрства абароны. Аднак дагэтуль знайсці яго не ўдалося, паведамляе Еўрарадыё.


Дата стварэння навіны 26.09.2017

Возврат к списку