АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Цікава, што пытанне, чаму ў Беларусь не прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнікла не толькі ў недзяржаўных экспертаў

 Цікава, што пытанне, чаму ў Беларусь не прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнікла не толькі ў недзяржаўных экспертаў
26.09.2017
На тэлеканале АНТ выйшаў новы выпуск перадачы «Наша жыццё» з вядучым Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз перадача была прысвечаная заканчэнню вучэнняў «Захад-2017».

Мы ўжо адзначалі, што Бачкоў не надта ахвотна шукае новых гасцей у свае перадачы. Тыя самыя асобы, якія прыходзілі да вядучага яшчэ на «Беларусь-1», перакачавалі і ў новы праект.

 

Адметнасцю перадачы стала тое, што госці былі запрашаныя ў роўнай прапорцыі, як тыя, хто абараняў вучэнні, гэтак і прадстаўнікі незалежнага грамадства. Апошніх прадстаўлялі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітолаг Валерый Карбалевіч, вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін, прадстаўнік «Ліберальнага клуба» Вадзім Мажэйка, а таксама каардынатар «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

Вядучы Дзмітрый Бачкоў заявіў, што для некаторых трэба праводзіць сапраўдны псіхааналіз. «Расслабцеся, усё, вучэнні скончаныя», — сказаў ён. Нават дэманстраваліся кадры таго, як расійскія танкі пакідаюць тэрыторыю Беларусі. Вадзім Мажэйка не прапусціў магчымасць падкалоць вядучага. Маўляў, гэткі саюзнік, што мы супакойваем, як ягоныя войскі пакідаюць Беларусь.

 

Прадстаўнік афіцыйнай Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў традыцыйна не падбіраў словаў: «Куды ні сунешся — паўсюль НАТО! І яны яшчэ будуць шумець, што мы праводзім вучэнні. Мы павінны проста абараняцца і рыхтавацца да той сітуацыі, якая, не дай бог, можа здарыцца».

 

І Вазняк, і Карбалевіч, і Мажэйка гаварылі пра тое, што павышаная напружанасць адносна вучэнняў тлумачыцца вельмі проста — анексіяй Крыма. На гэта Атаманаў закрычаў на Мажэйку: «Замаўчы! Мы не абаронцы Расіі, мы абаронцы Беларусі. У армію ідзі паслужы!»

У эфір быў запрошаны начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Алег Воінаў. Вядучы спытаў у яго, дык хто наш патэнцыйны праціўнік? «Наш праціўнік — гэта дэстабілізацыя абстаноўкі. Тыя людзі, якія спрабуюць раскачаць абстаноўку: і са зброяй у руках, і інфармацыйна. Мы імкнуліся паказаць народу, што ёсць армія, якая здольная абараніць яго», — быў абцякальны адказ прадстаўніка Мінабароны.

 

Рыгор Кастусёў спрабаваў данесці, што Беларусь прайграла інфармацыйную вайну Расіі: «Галоўны фэйк — увядзенне расійскай танкавай арміі ў Беларусь». Алег Воінаў рашуча не пагадзіўся з гэтым, як доказ адваротнага ён прывёў прыклад, што Мінабароны штодзень ладзіла брыфінгі з тлумачэннем сітуацыі, піша НН.

 

Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць, што правядзеннем вучэнняў Беларусь перакрэсліла ўсе намаганні Міністэрства замежных справаў, якая выпрацоўвала імідж Беларусі як міратворцы ў рэгіёне. «Пасярэднік не можа быць саюзнікам агрэсара», — вельмі рашуча адрэзаў Карбалевіч.

 

 Цікава, што пытанне, чаму ў Беларусь не прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнікла не толькі ў недзяржаўных экспертаў. Тым жа самым задаваўся камуніст Атаманаў: «Чаму не прыляцеў сюды галоўнакамандуючы расійскімі ўзброенымі сіламі? Гэта пытанне цікавае, яно хвалюе многіх беларусаў. Мне як афіцэру незразумела, чаму падпалкоўнік ці то збаяўся, ці то што, але не прыехаў сюды. Другі момант — гэта палітычная рэўнасць. Але чым гэта скончыцца? Мы — адзіны народ, мы стагоддзямі жылі разам, таму мы не можам асобна ладзіць вучэнні. Мы павінны навучыцца абараняць свой дом, маці, пад’езд». Дарэчы, Георгій Атаманаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Расіі.

 

Зрэшты, Алег Гайдукевіч і Аляксей Дзерман усяляк спрабавалі давесці, што ніякіх супярэчнасцяў між Расіяй і Беларуссю няма, а кіраўнікі краін не сустрэліся на вучэннях з аб’ектыўных прычын.

 

  Цікава, што пытанне, чаму ў Беларусь не прыехаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнікла не толькі ў недзяржаўных экспертаў.

На здымку: Георгій Атаманаў


Дата стварэння навіны 26.09.2017

Возврат к списку