АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі сусед болей за радню

У Беларусі сусед болей за радню
26.09.2017
Беларусы дапамаглі сям’і з Дзяржынска выплаціць доўг за камуналку — дзяцей не адбяруць.

Сям’я Мокас з Дзяржынску, якая звярталася да «Белсату», бо іхных пяцёх дзяцей маглі забраць у прытулак, выплаціла ўсю запазычанасць. Адразу пасля выхаду сюжэту адгукнулася вялікая колькасць неабыякавых гледачоў, якія прапанавалі дапамогу.

 

 

«Сюжэт выйшаў у чацвер, а ў выходныя: суботу-нядзелю сталі паступаць грошы на рахунак, яны пыталіся рахунак банку, куды можна пералічыць грошы, было два чалавекі, якія пералічылі грошы на пошту, і былі людзі, якія пераводзілі грошы з Расеі. Сума была сабрана значна большая, чым была патрэбна», — кажа Марына Мокас, маці 5 дзяцей.

 

Нагадаем, сям’і надалі статус сацыяльна небяспечнага стану, бо існавала запазычанасць за электраэнергію, якая складала Br 350.

 

«Хачу сказаць дзякуй усім тым людзям, якія аказалі дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы. Таму што сваймі сіламі мы б не справіліся», — распавядае Мокас.

Пасля выплаты запазычанасці сацыяльныя службы пачалі рыхтаваць пакет дакументаў, каб зняць з сям’і ганебны статус.

 «Трэба было прадставіць даведку, што пазыкі няма, я яе прадставіла. Узяла ў энергазбыце. А так вырашаюць мясцовыя ўлады, школы, СПЦ. Прытэнзіяў да мяне ні з адной школы няма, ад СПЦ таксама няма, таму я думаю, што на гэтым тыдні здымуць», — тлумачыць маці 5 дзяцей.

 

Пасля выхаду сюжэту таксама падключыліся чыноўнікі прапанавалі Марыне сабраць паперы на аказанне адраснай дапамогі, памер сумы і тэрміны выплаты жанчына не ведае, але задаволеная такім развязаннем

Автор:  <a id="bxid_213786" href="http://belsat.eu/in-focus/gledachy-belsatu-dapamagli-syam-i-z-dzyarzhynsku-vyplatsits-doug-za-kamunalku-dzyatsej-ne-adbyaruts/">Белсат</a>
Спасылка на крыніцу:  Белсат

Дата стварэння навіны 26.09.2017

Возврат к списку