АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Званы ў Чырвоным касцёле будуць біць

Званы ў Чырвоным касцёле будуць біць
25.09.2017
Замест электроннай прылады плануецца выкарыстоўваць сапраўдныя званы.

Інфармацыю пра тое, што ў самым вядомым каталіцкім храме Мінска - Чырвоным касцёле - мясцовыя ўлады забаранілі выкарыстоўваць званы,Katolik.life пракаментаваў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

- Гаворка ідзе не пра званы, а пра электрычную прыладу, якая прайгравае перазвон. Яна выкарыстоўвалася ў якасці курантаў, адбіваючы час. Ужо ў 2017 годзе ў касцёле будзе маштабная рэканструкцыя (аднак будынак не зачыняць - службы будуць праводзіцца), і казаць пра тое, як потым будзе выкарыстоўвацца прылада, рана. Ніхто не супраць званоў. Цяпер ідзе гаворка аб тым, каб пасля рэканструкцыі ў касцёле выкарыстоўваліся сапраўдныя званы. І вядзецца размова на прадмет таго, каб яны білі не як куранты, а перад пачаткам святой Імшы, запрашаючы на службу, ці перад іншымі важнымі падзеямі. Так што званы біць будуць!

 

Падчас рэканструкцыі касцёлу святых Сымона і Алены - помніку архітэктуры - плануецца вярнуць гістарычнае аблічча. Нагадаем, будаўніцтва храма пачалося ў 1905 годзе, працамі кіраваў мінскі дваранін Эдвард Вайніловіч, ён жа ахвяраваў буйную суму на будаўніцтва касцёла. У савецкі час, перад тым, як храм вярнулі католікам, у Чырвоным касцёле размяшчаўся Дом кіно. Будынак падвяргаўся перабудове - з'явіліся прыбудовы на левым бакавым фасадзе, тры апсіды былі злучаныя ў адну.

 


Дата стварэння навіны 25.09.2017

Возврат к списку