АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Жонка берасцейца, забітага ў Турцыі, аспрэчвае версію турэцкіх СМІ

Жонка берасцейца, забітага ў Турцыі, аспрэчвае версію турэцкіх СМІ
25.09.2017

Трагедыя адбылася ў суботні вечар 23 верасня. Турэцкія газеты паведамляюць, што Віктар пайшоў у бар, дзе 17-гадовы афіцыянт адмовіўся яго абслужыць. Пасля чаго завязалася бойка, у якой турак ударыў беларуса нажом. Віктар сканаў, забойцу затрымалі.

19 верасня берасцеец Віктар Галадко разам з жонкай і дзіцём паляцеў у адпачынак у Турцыю.

 

Беларусы спыніліся ў чатырохзоркавым гатэлі у горадзе Турунч, паведамляюць турэцкія СМІ.

 

Аднак, па версіі сям’і загінулага, усё было не так. Сваякі ўжо звязаліся з жонкай Віктара, якая пакуль знаходзіцца ў Турцыі.

 

«Жонка Віктара, Юлія, засталася спаць у нумары. Віктар вырашыў выпіць піва ў бары, — распавядаюць сваякі сям’і. — І сярод ночы да Юліі прыйшла адна з рускіх жанчын, што адпачывалі там, кажа: прачынайся, твайго мужа забілі!»

 

Па словах сваякоў, паліцыя праглядала камеры відэаназірання.

 

Юлія, жонка Віктара, сцвярджае, што бармэны пілі за стойкай і адмовіліся абслугоўваць яе мужа, хаця бар яшчэ працаваў.

 

«Бармэн са сваімі двума напарнікамі выпівалі ў сябе за барнай стойкай. Калі муж падышоў да барнай стойкі і штосьці папрасіў, гэтаму бармэну нешта не спадабалася. Ён у адказ нешта крыкнуў на турэцкай — Віктар, вядома, не зразумеў. Муж ужо адыходзіў ад барнай стойкі, калі той бармэн выскачыў з нажом і напаў на яго са спіны, усадзіўшы яму нож ў бок, каля пячонкі. Муж адразу страціў прытомнасць. Хуткая спрабавала штосьці зрабіць на месцы, але ім не ўдалося яго выратаваць», — распавяла «Нашай Ніве» жанчына.

 

Юлія кажа, што спала ў нумары з дзіцём у гэты час.

 

«У бары працавала відэакамера. І добра відаць, што ўсе тры бармэны выпівалі там. Па камерах было відаць, што мой муж агрэсіі не праяўляў, рукі не распускаў, — пераконвае Юлія. — Да таго ж усё бачылі турысты Украіны, з якімі ён сядзеў за столікам».

 

Жанчына кажа, што Віктар хіба «выпіў, можа, куфаль піва».

 

Цяпер Юліі Галадко трэба прывезці цела мужа ў Брэст. Хутчэй за ўсё, ў чацвер яна паляціць у Беларусь. «Вельмі дапамагае беларускае пасольства і кіраўнік турфірмы, дзе мы замаўлялі тур», — кажа Юлія.

 

25 верасня пройдзе ці то допыт, ці то судовае пасяджэнне па справе, на якім бармэн зможа распавесці сваю версію падзей. Праўда, сама Юлія не хоча на ім прысутнічаць.

 

Віктару Галадко было 28 гадоў. Ён працаваў рабочым на Брэсцкім мясакамбінаце. У яго застаўся 3-гадовы сын.



Дата стварэння навіны 25.09.2017

Возврат к списку

cashback