АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Цытатнік Кадырава, які зараз едзе ў Беларусь

Цытатнік Кадырава, які зараз едзе ў Беларусь
25.09.2017
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 25-26 верасня.

40-гадовага Кадырава абвінавачваюць у карупцыі, масавых парушэннях правоў чалавека, забойствах палітычных апанэнтаў і нават асабістым удзеле ў катаваньнях людзей. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ён фактычна пабудаваў у межах Чачні таталітарную дзяржаву. Радыё Свабода сабрала яркія цытаты чачэнскага кіраўніка.


​Аб дзеяннях беларускай улады ў адказ на пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году

Лукашэнка правільна паступіў. Калі ён захацеў парадак навесці — ён выгнаў усіх, разагнаў, пасадзіў і ўсё. А мы вядзем дыялог, саджаем ня тых.


Са звароту да Аляксандра Лукашэнкі 17 лістапада 2016 году

Лічу за гонар прыехаць у Мінск і сустрэцца ў любы зручны для Вас час. Адразу ж хачу запрасіць Вас наведаць Чачэнскую Рэспубліку ў межах чарговага візыту ў Расію. Мы Вам будзем вельмі радыя. Чачэнскі народ сустрэне Вас годна! Я на працягу многіх гадоў з вялікай цікавасьцю назіраю за сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём Рэспублікі Беларусь. Нас вельмі радуе, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь здолела годна супрацьстаяць спробам Захаду падпарадкаваць Мінск сваёй волі, павесьці краіну па шляху палітычнай нестабільнасьці, развалу эканомікі, разрыву векавых адносінаў з братэрскімі народамі Расіі. Вы даказалі непрыяцелям Расіі і Беларусі, што Рэспубліку Беларусь і беларускі народ нельга ні купіць, ні запалохаць, ні падмануць. На любую палітычную інтрыгу Захаду Вы заўсёды знаходзілі выразны, ясны адказ! На гэта здольны толькі моцны, валявы прэзыдэнт, які шчыра любіць сваю краіну і народ! Наша сіла ў адзінстве! Жыве Расея! Жыве Беларусь!


Пра Пуціна

Мой ідал — Уладзімір Пуцін. Я хацеў бы, каб ён быў прэзыдэнтам да канца яго жыцьця. Я вельмі люблю яго, як толькі мужчына можа любіць мужчыну. Ён чалавек слова, ён прынёс сьвет у Чачню. Мы былі ў руках бандытаў, алькаголік Барыс Ельцын бамбаваў нас. Тыя, хто крытыкуе Пуціна, нелюдзі, яны — мае асабістыя ворагі. Да таго часу, пакуль Пуцін падтрымлівае мяне, я магу рабіць усё. Пуцін — выратавальнік нашага народа. Я не люблю лісьлівіць, але калі б не прэзыдэнт, Расмя даўно б развалілася. Ён цяпер зьбірае Расію, якую развалілі ворагі. І калі Уладзімір Пуцін сыдзе з пасады прэзыдэнта, Расія зноў разваліцца.

Я абавязаны Пуціну жыцьцём. Калі я гэта забуду, я не мужчына.

Я ад усяго сэрца, ад імя чачэнскага народу віншую Ўладзіміра Пуціна, увесь расійскі народ з вяртаньнем горада нашай славы — Сэвастопаля — і паўвострава Крым у Расію!

Я маю намер папрасіць у прэзыдэнта, каб ён мяне, так бы мовіць, адпусьціў з гэтай пасады, каб пайсьці ў Данбас, абараняць інтарэсы менавіта тых грамадзян, якія сёньня ваююць там.

Пра Расію і замежжа

Я — гэта Расія, Расія — гэта я.

Мы нікому не дазволім жартаваць з Расіяй і навядзем парадак не толькі ў краіне, але калі будзе загад вярхоўнага галоўнакамандуючага, то і ў іншых дзяржавах.

Першага рускага я забіў у 16 гадоў!

Па маім асабістым меркаваньні, шарыят стаіць над законамі Расейскай Фэдэрацыі

Калі ЗША супраць цябе, гэта значыць, ты на правільным шляху.

 

Пра крыніцы фінансаваньня Чачні

 

Алах дае. Ня ведаю. Аднекуль бяруцца грошы.

 

Пра сацыяльныя сеткі

 

Сацсеткі — гэта хвароба, горшая за наркаманію. Але мы не заклікаем цалкам адмовіцца ад сацыяльных сетак. Мы хочам іх правільна выкарыстаць.


Пра перасьлед мусульманаў у М’янме

Калі Расія будзе падтрымліваць шайтанаў, які ўчыняюць злачынствы, я супраць пазыцыі Расіі. Ніяк немагчыма адправіць туды войскі, таму што гэта прэрагатыва дзяржавы. Была б мая воля, была б магчымасьць, я б нанёс туды ядзерны ўдар.

 

Пра традыцыі і жыццё

 

Калі даваць кожнаму займацца тым, чым ён хоча, людзі будуць забіваць адзін аднаго.

Я афіцыйна заяўляю, што прыйшоў канец часу, калі казалі, што бацькі не адказваюць за ўчынкі сыноў або дачок. У Чачні будуць адказваць! Калі бацька бачыць, што сын стаў на шлях тэрору і вахабізму, хай здае яго ўладам або спыніць іншымі шляхамі да таго, як ён пралье кроў.

Але калі я наогул забараню страляць на вясельлях, то гэта будзе няправільна. Я не супраць нашых традыцыяў, але абмежаваць стральбу неабходна. 2-3 разы дастаткова і не з буйнакалібэрных кулямётаў.

У нас у Чачні жанчын больш, чым мужчын. Але ўсе яны павінны быць уладкаваныя ў жыцьці. Шматжонства дазваляюць нашы звычаі, наша рэлігія. Зь іншага боку, калі маладая дзяўчына ці разьведзеная жанчына гуляе, то яе брат забівае і яе, і таго мужчыну. У нас вельмі суровыя звычаі. Лепш жанчыне быць другі або трэцяй жонкай, чым быць забітай. Так што ўпэўнены: сёньня нам неабходна шматжонства. Закона няма такога, але я ўсім кажу: у каго ёсьць жаданьне і магчымасьць, трэба браць другую жонку.


Дата стварэння навіны 25.09.2017

Возврат к списку