АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

1995—2015: як змянілася працягласць жыцця ў Беларусі, а як — у іншых краінах?

1995—2015: як змянілася працягласць жыцця ў Беларусі, а як — у іншых краінах?
24.09.2017
Згодна з дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі з 1995 па 2015 год узрасла з 68,6 да 73,9 гадоў (на 5,3 гадоў).

Павелічэнне працягласці жыцця можа сведчыць пра паляпшэнне якасці жыцця, медыцынскага абслугоўвання, больш дасканалую дыягностыку хвароб, змяненне звычак грамадства і іншыя прычыны.

 

Цікава параўнаць гэтыя лічбы з сусветнымі: як за 20 гадоў змянялася працягласць жыцця ў свеце, у тым ліку ў краінах-лідарах і краінах-аўтсайдарах. Для параўнання лічбаў мы выкарыстоўвалі звесткі Сусветнага банка (СБ).


Чаканая працягласць жыцця ва ўсім свеце

 

Згодна з дадзенымі СБ, чаканая працягласць жыцця ва ўсім свеце з 1995 па 2015 павялічылася з 66,3 да 71,9 года (на 5,6 года). Амаль ва ўсіх краінах свету гэты важны паказчык узрос, акрамя такіх краін, як Лесота і Сірыя, якія сталі ахвярамі сур’ёзных вайсковых канфліктаў або эпідэміі СНІДа.

 

Сусветны банк займаецца падлікам чаканай працягласці жыцця не толькі па асобных краінах, але і па геаграфічных зонах, эканамічных саюзах і групах краін у залежнасці ад узроўню іх дабрабыту.

Відавочна, што краіны з самым высокім узроўнем даходу маюць і самую высокую працягласць жыцця.

 

Цікава тое, што ў бедных краінах працягласць жыцця вырасла больш, чым у заможных. Гэта не дзіўна, таму што працягласць жыцця ў бедных краінах была нізкай у першую чаргу з-за высокай дзіцячай смяротнасці і праблемай з доступам да чыстай пітной вады. Нават частковае вырашэнне гэтых праблем дазволіла істотна павялічыць працягласць жыцця ў самых бедных краінах.


Хто ў аўтсайдарах?

Як у 1995, так і ў 2015 гадах сярод аўтсайдараў па чаканай працягласці жыцця — краіны «чорнай» Афрыкі.

Топ-5 аўтсайдараў на 1995 год выглядаў так:

Руанда: 1995 год — 32, 2015 — 66,6

Сьера-Леонэ: 1995 — 35,7, 2015 — 51,4

Ангола: 1995 — 43,1, 2015 — 61,2

Замбія: 1995 — 43,2, 2015 — 61,3

Уганда: 1995 год — 44,3, 2015 — 59,5

Для ўсіх гэтых краін характэрны аднолькавыя праблемы: беднасць, зруйнаваная войнамі і пераваротамі эканоміка, палітычная нестабільнасць, праблемы з доступам да чыстай пітной вады, недахоп вакцын і іншых медыкаментаў.

За 2015 год топ аўтсайдараў выглядае інакш, але ўсё роўна там знаходзяцца толькі краіны «чорнай» Афрыкі.

Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка (51,4)

Сьера-Леонэ (51,4)

Чад (52,6)

Нігерыя (53)

Кот-д’Івуар (53,1)

А хто ў лідарах?

 

Сярод краін-лідараў ніякіх змен за 20 гадоў амаль не адбылося.

У 1995 годзе першая пяцёрка выглядала так:

Японія (79,5)

Макаа (78,8)

Швецыя (78,7)

Ганконг (78,8)

Швейцарыя (78,4)

А так выглядае топ-5 за 2015 год:

 

Ганконг (84,3)

Японія (83,8)

Макаа (83,6)

Італія (83,5)

Іспанія (83,4)

Усе гэтыя краіны аб’ядноўвае высокі ўзровень эканамічнага развіцця, медыцыны, яны знаходзяцца ва ўмераных і субтрапічных кліматычных паясах і ўсе (акрамя Швейцарыі) маюць выхад да мора. Нягледзячы на высокую працягласць жыцця ў гэтых краінах ужо ў 1995 годзе, за 20 гадоў гэтыя краіны здолелі павялічыць чаканую працягласць жыцця на 4—5 гадоў.

па инф. НН


Дата стварэння навіны 24.09.2017

Возврат к списку