АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Тры тысячы чалавек з усёй Беларусі сабраліся на пошукі хлопчыка ў пушчы

  Тры тысячы чалавек з усёй Беларусі сабраліся на пошукі хлопчыка ў пушчы
23.09.2017
10-гадовага Максіма Мархалюка з вёскі Новы двор у Свіслацкім раёне шукаюць ужо тыдзень. Ён знік увечары ў суботу, 16 верасня.

  

У Навадворскім сельсавеце карэспандэнту Свабоды расказалі, што ўвечары 16 верасня Максім катаўся па вуліцы на ровары побач са сваёй хатай, а потым нібыта накіраваўся ў лес.

 

«Іх дом стаіць побач зь лесам, на ўскрайку вёскі, а мэтраў за 500 у лесе ёсць шалаш, яны там сям’ёй збіралі грыбы, — расказала спадарыня Надзея. — І вось пасьля гэтага зьнік. Маці ўвечары хадзіла, шукала, але безвынікова».

 

 

Спадарыня Надзея сказала, што Максіма шукаюць трэція суткі ўсім раёнам, прыехалі нават людзі з суседняга Бераставіцкага. Шукаюць з сабакамі, задзейнічаны верталёт. Знойдзены толькі ровар, на якім ён катаўся, а таксама кошык. Але гэта ўсё.

 

Максім Мархалюк вучыцца ў 5-й клясе. Хоць яму 12 каляндарных гадоў, выглядае ён ня болей за 8-9.

 У пошуках задзейнічаны МНС і тысячы валянтэраў з усёй краіны. Створаны апэратыўны штаб. Паміж сабою людзі каапэруюцца праз сацыяльныя сеткі.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 23.09.2017

Возврат к списку