АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусь на мяжы катастрофы: экасістэмы выміраюць праз забруджаную ваду

Беларусь на мяжы катастрофы: экасістэмы выміраюць праз забруджаную ваду
22.09.2017
Забруджаная ежа, інфекцыйныя хваробы, выміранне экасістэмаў. Гэтая праблема, у прынцыпе, тыповая для індустрыйнага грамадства.

Але ў Беларусі яна пагаршаецца ў геаметрычнай прагрэсіі.

Пасля 2014 года, калі ў нашай краіне пачаўся эканамічны крызіс, выкід атручанай вады ў навакольнае асяроддзе павялічыўся ў два з паловаю раза.


Лічба – 8 мільёнаў тон, на сённяшні момант недастаткова ачышчанай вады. Неабходна тую ж Свіслач разбаўляць разы ў тры, каб аднавіць баланс.


Дзе найбольш брудна?


Паводле дзяржаўнага воднага кадастру, апроч Свіслачы, надзвычайны ўзровень забруджання зазнаюць такія рэкі, як Дняпро, Бярэзіна, Прыпяць ды Буг. Прычына – татальнае зношванне водаачыснага абсталявання, істотная частка якога была ўсталяваная яшчэ ў 60-ых-80-ых гадах мінулага стагоддзя.

Кампанія Белгіпс, на якую тры гады таму прыйшоў замежны інвестар, акурат усталёўвае сістэму ачысткі вады на сваім новым заводзе, што будуецца ў Гатава. Яе дырэктар распавядае: гэта – задавальненне нятаннае.


Нятанны прадукт


Кошт сістэмы ачысткі, з улікам усіх працаў, набліжаецца да € 300 тыс.

 

Вытворцы абсталявання тлумачаць: пры слушных эканамічных стымулах такая інвестыцыя – выгадная як для прадпрыемства, якое, як вынік, ашчаджае на штрафах, так і для дзяржавы, чые структуры цяпер пераплачваюць за ачыстку гэтай вады, калі набіраюць яе з вадаёмаў для тэхнічных патрэбаў.

 

Многія водаканалы зазнаюць праблему з ачысткай сцёкавых водаў

 

Пры гэтым у Беларусі экалагічныя нормы – больш жорсткія, чымся шмат у якіх нашых суседзяў. Праблема ў тым, што яны не выконваюцца, асабліва дзяржаўнымі прадпрыемствамі, якіх улады практычна не штрафуюць, бо самі мусяць гэтыя ж штрафы плаціць. Месяц таму намеснік міністра архітэктуры Дзмітры Семянкевіч прапанаваў незвычайны спосаб зменшыць колькасць парушэнняў экалагічных нормаў. На ягоную думку, варта проста панізіць планку заканадаўчых патрабаванняў у гэтай галіне.


па інф. Белсат

Дата стварэння навіны 22.09.2017

Возврат к списку