АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

За назву беларускай мовы «дзікай сумессю» аштрафавалі жыхара Рэчыцы

За назву беларускай мовы «дзікай сумессю» аштрафавалі жыхара Рэчыцы
22.09.2017
Яраслаў Драгун з Рэчыцы аштрафаваны на неназваную суму паводле артыкулу 9.22 КаАП РБ «Парушэнне заканадаўства аб мовах».

«УКантакце» ён назваў беларускую мову «дзікай сумессю расійскай, украінскай і польскай».

 

Заяву ў Рэчыцкі райвыканкам на Драгуна напісаў юрыст Ігар Случак, а райвыканкам у жніўні накіраваў запыты ва ўстановы адукацыі і экспэртныя ўпраўленні, каб атрымаць неабходныя заключэньні. Урэшце ў верасьні Случаку адказалі, што на Драгуна накладзена адміністрацыйнае спагнанне, па інф. svaboda.org

Случак мяркуе, што Драгун прызнаў сваю віну, бо пастанову выносіў райвыканкам, а ня іншая ўстанова, а калі ён сапраўды прызнаў віну, пакараньне мае быць мінімальным.

 

Пасля скаргаў Случака (на здымку) ўжо чатыры разы людзей прызнавалі вінаватымі ў абразе беларускай мовы. Сам Случак кажа, што не атрымлівае асалоды ад такіх скаргаў.



Дата стварэння навіны 22.09.2017

Возврат к списку

cashback