АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Фядута: Справа Шарамета не будзе раскрыта ў сучаснай Украіне

Фядута: Справа Шарамета не будзе раскрыта ў сучаснай Украіне
21.09.2017
Па меркаванні Аляксандра Фядуты, журналіста і медыяэксперта, справу Паўла Шарамета пры сённяшняй уладзе не раскрыюць.

– Пазбавіліся па загадзе з Масквы. Загад аддалі хутчэй за ўсё людзі, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Расеі, а з’яўляюцца ўкраінскімі палітычнымі імігрантамі, і каму было трэба, каб Кліменка не дамовіўся ні ў якім выпадку з новай уладай. Таму я баюся, што праўду пра справу Шарамета і пры гэтай уладзе мы не даведаемся, сказаў Аляксандр Фядута, які пэўны час працаваў ва Украіне паліткансультантам.

Гэтае меркаванне Аляксанд Фядута выказаў на сустрэчы з гарадзенцамі, куды прыйшло больш за тры дзясяткі жыхароў горада над Нёманам.

Дата стварэння навіны 21.09.2017

Возврат к списку