АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН

Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН
20.09.2017
Мінск плануе правесці рэгіянальную канферэнцыю для нацыянальных каардынатараў ПРААН з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД. Мяркуецца запрасіць адміністратара ПРААН Ахіма Штайнера.

Гэта не выпадковасць, існуе пэўная стратэгія.

Мінск плануе правесці рэгіянальную канферэнцыю для нацыянальных каардынатараў ПРААН з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД. Мяркуецца запрасіць адміністратара ПРААН Ахіма Штайнера.

Пра гэта падчас 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку заявіў кіраўнік беларускай дэлегацыі — міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Канферэнцыя адбудзецца ў беларускай сталіцы на пачатку 2018 года. У папярэднім парадку дня — абмен досведам рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця.


"Ініцыятывы Міністэрства замежных спраў, скіраваныя на правядзенне ў Мінску сімвалічных мерапрыемстваў, дыктуюцца неабходнасцю атрымаць большае міжнароднае прызнанне", — пракаментаваў"Свабодзе" дырэктар мінскага Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

"Атрымаць яго іншымі спосабамі не выпадае. Ну, не хапае ў нас рэальнага палітычнага і эканамічнага ўплыву, няма значных дасягненняў. Таму шукаюць сімвалічных шляхоў. Гэта добра атрымалася з мінскай пляцоўкай па Украіне. Дзякуючы ёй, у беларускіх уладаў істотна змяніўся міжнародны імідж. А цяпер працяг. І гэта не проста новы крок. Тут ужо выразна бачыцца стратэгія. Хочацца праводзіць у Мінску як мага больш знакавых сустрэчаў. У стратэгію ўпісваюцца розныя мерапрыемствы: ад спартовых да палітычных.


Пакуль ёсць час адноснага паляпшэння стасункаў з Захадам, улады спяшаюцца ім скарыстацца. Адсюль і бясконцыя заявы пра ролю Беларусі як нейтральнай краіны, найлепшага пасярэдніка ў любых міжнародных канфліктах і г.д. А вяршыняй усяго, як заяўляў Аляксандр Лукашэнка, можа стаць ператварэнне Мінска ў аналаг Хельсінскага пагаднення, т.зв. "Хельсінкі-2", — адзначыў палітолаг Андрэй Ягораў.


Дата стварэння навіны 20.09.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку