АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: «Падстаў для росту коштаў у Беларусі няма»?

Лукашэнка: «Падстаў для росту коштаў у Беларусі няма»?
19.09.2017
Усё можа падаражэць ужо праз пару месяцаў. Рыхтуемся да чарговага скачку коштаў.

Наколькі рэалістычная чарговая папулісцкая заява беларускага правадыра? «Заўтра тваёй краіны» разбіраецца разам з кандыдатам эканамічных навук Леанідам Злотнікавым.

 

- Ці сапраўды мы не маем падстаў для росту коштаў?

 

- У нас не рынкавая эканоміка, таму казаць пра стабільнасць коштаў вельмі цяжка. У Беларусі яны кантралююцца (і гэта не рынкавая стабільнасць, гэта не належыць да нармальнай эканомікі), таму размова пра стабільнасць ўмоўную.

 

Я нагадаю адзін момант: пад канец першай паловы года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) паспрабавала арганізаваць падлік, колькі каштуе набор тавараў, самых неабходных для чалавека. Туды залічылі не толькі прадукты харчавання, але і неабходныя іншыя тавары спажывання. Яны параўналі з першым паўгоддзем мінулага года і атрымалі вынік: рост склаў 24%, а статыстыка дала 6-7%. Гэта значыць, у нас статыстыка не ўсе ўлічвае так, як мае быць.

 

Другое, як мы аплачваем тавары. Возьмем харчы - яны ў нас субсідуюцца. Гэта значыць, падчас куплі харчоў мы не аплачваем выдаткі на яго. У рынкавай эканоміцы гэта немагчыма, а ў нас гэта магчыма, бо калі мы аплачваем тую ж куртку, то там ужо сядзіць ПДВ. Гэта значыць, што вы аплачваеце яшчэ 20% ад кошту тавару. Гэтым грошы паступаюць у бюджэт, а адтуль ужо паступаюць вытворцам сельгаспрадукцыі. Такім чынам, выдаткі аграрных вытворцаў не кампенсуюцца, таму яны і ніжэйшыя, чым гэта было б пры рынкавай эканоміцы.

 

Таму калі проста цяпер такіх варункаў, якія выклікалі б імклівы рост коштаў, можа быць, няма, але пад канец года і потым - будуць.

 

- Пачаліся сэзонныя сельскагаспадарчыя кірмашы, і там кошт гародніны, садавіны, караняплодаў і гэтак далей часам значна ніжэйшы, чым у крамах. Навошта тады загадным чынам кантраляваць кошты ў гандлёвых прадпрыемствах?

 

- Гэтыя кірмашы і ёсць частка кантролю над коштамі. Аграрным прадпрыемствам даюць наказ прадаваць тавары блізкім да сабекошту коштам, што яны і робяць. У нас надоечы было нашэсце «фірмачак» з Туркменістана, якія за бесцань прадавалі спажывецкія тавары, напрыклад, адзенне. Гэта таксама было звязана са стрымліваннем росту коштаў.

 

- Гэта значыць, улада сёння не гатовая адмовіцца ад кантролю...

 

- Не. Інакш кошты вырастуць значна. Бачыце, «выкідваюць» тавары таннейшыя, спачатку адзін кірмаш, потым другі, потым тыя крамы туркменскія... Усе размовы пра стабільнасць коштаў умоўныя.

 

- Ці вытрымае ўлада тыя планы што да інфляцыі, якія яна сама сабе вызначыла?

 

- Калі да канца года не будзе надзвычайных сітуацый, то вытрымае. Але потым сітуацыя можа змяніцца, бо насельніцтву пад канец года будуць спрабаваць даць як мага больш грошай, а эканамічнай падставы для гэтага няма. Гэта значыць, заплата можа вырасці на некалькі адсоткаў, але гэта будзе намінальны рост, які ператворыцца ў інфляцыю.



Дата стварэння навіны 19.09.2017

Возврат к списку

cashback