АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Аўтапрабег «Вялікая Расія» праехаў па цэнтры Мінску

Аўтапрабег «Вялікая Расія» праехаў па цэнтры Мінску
19.09.2017
Аўтакалона актывістаў прарасеійскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) праехала ўвечары 19 верасня праз цэнтар Мінска.

 

Аўтакалона прарасейскіх актывістаў са сьцягамі праехала праз цэнтар Мінска.

Як паведамляе Свабода, калона з сямі аўтамабіляў, аздобленых партыйнай сымволікай і сцягамі, георгіеўскімі стужкамі і выявамі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, без перашкод праехала праз увесь горад.

 

Ідэалогія НОД будуецца на радыкальнай антылібэральнай, антыамэрыканскай рыторыцы ды ідэях аднаўленьня СССР. Рух актыўна падтрымлівае Пуціна, анэксію Крыму, прарасійскіх сепаратыстаў у збройным канфлікце на Данбасе.

 

Сёлета ў сакавіку, у «дзень узьяднаньня Крыму з Расеяй», арганізацыя абвясціла «Усерасійскі гуманітарны аўтапрабег „Вялікая Расія“», мэта якога — збор гуманітарнай дапамогі жыхарам акупаваных Расіяй Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны з наведваннем «святых месцаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы нашага рускага/савецкага/расійскага народу па адстойванні сувэрэнітэту Айчыны».

 

 

На сайце арганізацыі адзначаецца неабходнасьць узгадненьня руху аўтапрабегу «Вялікая Расія» з мясцовымі ўладамі, а таксама наяўнасьць мясцовага суправаджэньня. Пры гэтым, у сьпісе пунктаў акцыі Мінск не прысутнічаў, а самі ўдзельнікі прызналіся, што прыехалі ў Беларусь інкогніта. Нараніцу яны плянуюць правядзеньне набажэнства ў «адным з населеных пунктаў пад Мінскам».

 

 

Кіруе НОДам дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Фёдараў — чалец партыі «Единая Россия». У лістападзе 2012 году ён стварыў і ўзначаліў НОД, які першай справай пачаў супрацьстаянне з апазыцыйным расійскім палітыкам Аляксеем Навальным — ключавой фігурай пратэстаў на Балотнай плошчы. У інтэрнэце лідэр НОД Фёдараў здабыў скандальную славу пасля таго, як назваў спевака Віктара Цоя «агентам ЦРУ».

 

 

Сёння рух мае прадстаўніцтвы ці ня ў кожным рэгіёне Расіі. У Беларусі арганізацыя афіцыйна не зарэгістраваная, але мае некалькі суполак ў сацсетках. 4 лютага 2017 года сем актывістаў НОД правялі несанкцыянаваны пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску, за які, па словах удзельнікаў, іх не пакаралі.



Дата стварэння навіны 19.09.2017

Возврат к списку

cashback