АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Канал з беларускамоўным кантэнтам

Канал з беларускамоўным кантэнтам
18.09.2017
Дэпутатка Алена Анісім заявіла, што аператары кабельнага тэлебачання маюць ідэю стварыць канал з беларускамоўным кантэнтам — мастацкія і дакументальныя фільмы і мультфільмы, навукова-папулярныя перадачы і іншае, як арыгінальна беларускае, так і ў перакладзе.

Дырэктар канала, які шукае беларускамоўны кантэнт: «Вырас у СССР, гавару па-руску, але беларускамоўнае тэлебачанне мусіць сябе ідэнтыфікаваць»

 

«Наша Ніва» знайшла прынамсі аднаго зацікаўленага чалавека — дырэктара канала «Светлае ТБ» Сяргея Білецкага.

 

Ён кажа, што Анісім магла штосьці не так зразумець, бо канкрэтна ягоны інтарэс — гэта не асобны канал, а напаўненне ўжо існага беларускім кантэнтам.

«Светлае ТБ» ужо цяпер транслююць кабельныя аператары. Білецкі не бярэцца ацэньваць сваю долю рынка, але кажа, што канал досыць папулярны ў параўнанні з канкурэнтамі: ён беларускі, прыватны.

 

Навошта Білецкаму гэта трэба?

 «Я буду гаварыць па-руску, адразу кажу, бо беларускай мовай не валодаю так, каб гаварыць самому. Я вырас у СССР. А наш зварот да беларускамоўнага кантэнту звязаны з тым, што нашая пазіцыя такая: беларускае тэлебачанне мае мець беларускамоўную ідэнтыфікацыю. У які момант прыйшло ўсведамленне, я не ведаю. У нашых планах у сетцы вяшчання размяшчаць пакуль 20% беларускамоўнага кантэнту, які будзе апрацоўвацца рускімі субтытрамі, каб рускамоўны глядач мог успрымаць нашую спадчыну таксама. І гэта не супрацьпастаўленне рускай мове, гэта развіццё», — сказаў ён нам.

 

Фота з сайта «Светлае ТБ»

 

Але дырэктар дадае, што пакуль канкрэтных прапаноў ім не паступала — толькі прапановы супрацоўніцтва.

 

«А каб хтосьці прыйшоў і сказаў «вось, разгледзьце наш матэрыял для публікацыі», такога не было. Мы ж шукаем аўтарскія музыкальныя творы, напрыклад, было б вельмі цікава ўбачыць праграму пра людзей, якія зрабілі ўнёсак у развіццё і станаўленне нашай краіны: пра ўчора, пра сёння. На публіцыстыку ў нас няма ліцэнзіі, мы культурна-асветніцкі канал», — сказаў Сяргей Білецкі.

 

Ці будзе на канале самацэнзура?

 

«Хто б да нас не звярнуўся, ёсць рэдкалегія па ўсіх пытаннях: ад зместу да гуку. Прадукт будзе падвергнуты самацэнзуры — нашаму бачанню тэлевізійнага працэса».

 

Пра памер аўтарскіх ганарараў на «Светлым» пакуль не кажуць: маўляў, у кожным выпадку будуць ацэньваць індывідуальна і чакаюць прапаноў.


Дата стварэння навіны 18.09.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку