АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Шчоткіна, Ананіч і Ярмошына з’ездзілі на «Слодыч»: абмяркоўвалі, як правільна фарміраваць навагоднія падарункавыя наборы

Шчоткіна, Ананіч і Ярмошына з’ездзілі на «Слодыч»: абмяркоўвалі, як правільна фарміраваць навагоднія падарункавыя наборы
18.09.2017
Выязное пасяджэнне прэзідыума Беларускага саюза жанчын адбылося разам з карэспандэнтам агенцтва «Мінск-Навіны».

У форуме ўзялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА «БСЖ» Марыяна Шчоткіна, члены прэзідыума — міністр інфармацыі Беларусі, намеснік старшыні БСЖ Лілія Ананіч, прафесар, доктар эканамічных навук Антаніна Морава, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ Жанна Рамановіч і іншыя лідары жаночага аб'яднання.



Пасяджэнне адкрылася на базе кандытарскай фабрыкі «Слодыч». Падчас дыскусіі прадстаўніцы БСЖ прапанавалі фармаваць навагоднія падарункавыя наборы, у якія, акрамя традыцыйных цукерак, увайшлі б печыва і канцылярскія прыналежнасці. А таксама ўключыць печыва для дзяцей ва ўзросце з 6-ці месяцаў (яго выпуск «Слодыч» плануе наладзіць у найбліжэйшы час) у абавязковы пералік прыкладных месячных набораў прадуктаў харчавання для дзяцей ва ўзросце да 1 года і ад 1 года да 2 гадоў.


на здымку міністр інфармацыі Лілія Ананіч



Дата стварэння навіны 18.09.2017

Возврат к списку