АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Пазняк анансаваў чарговы мітынг пад дэвізам «Вольная Беларусь» у Кіеўскім скверы ў Мінску

Пазняк анансаваў чарговы мітынг пад дэвізам «Вольная Беларусь» у Кіеўскім скверы ў Мінску
15.09.2017
Акрамя таго, Пазняк назваў самую вялікую праблему сваёй партыі.

Пра гэта гаворыцца ў выступе палітыка падчас верасьнёўскага сойму Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Самай вялікай праблемай партыі Зянон Пазняк назваў змену пакаленняў.

 

«Змены, практычна, няма, бо Партыя апошнім часам амаль не папаўнялася. Гэта праблема, аднак, палітычнай пасіўнасці ўсяго грамадзтва. Такое ўсюды. За 23 гады хамскай улады не зьявіліся беларускія арганізатары і нацыянальныя палітыкі (тыя, што зявіліся, былі знішчаны) — гаворыцца ў звароце Пазняка, змешчаным на сайце «Беларуская салідарнасць».

 

Цяжкі час, на думку палітыка, можа скончыцца толькі тады, калі «нястомна будзем дзейнічаць».

 

Пазняк анансаваў чарговы мітынг пад дэвізам «Вольная Беларусь» у Кіеўскім сквэры ў Мінску. Ён адбудзецца 30-га верасня і пройдзе ў знак пратэсту супраць расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 15.09.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку