АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Клуб «Патрыёт» адкрывае новы навучальны год вершамi на беларускай

Клуб «Патрыёт» адкрывае новы навучальны год вершамi на беларускай
14.09.2017
Спартыўны клуб «Патрыёт» аб’ядноўвае дзейных спартсменаў, якія паспяхова выступаюць на сусветных рынгах у прэстыжных відах адзінаборстваў, і спартоўцаў-аматараў розных узростаў — як тых, хто толькі пачынае свой шлях у спорце, так і тых, для каго баявыя мастацтвы сталі часткай ладу жыцця.

У гэтым годзе клуб павіншаваў вучняў і іх бацькоў з Днем Ведаў нестандартна — у знятым менавіта да Дня Ведаў відэароліку славутыя майстры чытаюць вершы пабеларуску.

 

«Імя нашага клуба невыпадковае. Мы любим сваю краіну і лічым, што наша культура і гісторыя нясуць у сабе велізарны патэнцыял для духоўнага развіцця моладзі. Поспех нашых байцоў на сусветных рынгах — гэта шмат у чым і іх стаўленне да сваёй краіны, за якую яны з гонарам выступаюць. Мы ўсе памятаем свае школьныя гады і тое, як па зернейку ўбіралі нашу культуру на ўроках літаратуры і гісторыі. У нас былі добрыя настаўнікі, а сёння мы самі становімся настаўнікамі — для тых, хто імкнецца зрабіць моцным не толькі цела, але і дух», — гаворыць галоўны трэнер клуба «Патрыёт» Дзмітрый Пясецкі, шматразовы Чэмпіён Свету па муай-тай.

 

Ідэя зняць ролік да 1 верасня нарадзілася ўнутры клуба: верш беларускага паэта Пятруся Броўкі «А ты ідзі…» прапанавала прачытаць Марыя Валент — Чэмпіёнка Еўропы, прызёр Чэмпіяната свету па муай-тай. У роліку азначаны не толькі спартыўныя тытулы Чэмпіёнаў свету Пятра Раманкевіча і Дзіяны Емяльянавай і іх трэнера Дзмітрыя Пясецкага, але і нумары школ, выспускнікамі якіх яны з’яўляюцца. Такім чынам клуб падкрэслівае жывую сувязь паміж выгадаваннымі ў ім славутымі спартоўцамі і тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія ўпершыню адчыняць дзверы клуба «Патрыёт» у сваім горадзе.

 

Клуб «Патрыёт» надае асаблівую ўвагу працы з юнымі спартсменамі, дзякуючы чаму атрымалася сфармаваць унікальныя праграмы падрыхтоўкі атлетаў. У іх спалучаюцца фізічныя практыкаванні і выхаваўчыя элементы — трэнеры клуба пільна сочаць за школьнымі поспехамі сваіх выхаванцаў і за тым, як яны бавяць свой вольны час. Гэта дазволіла клубу вырасціць нямала чэмпіёнаў, якія не раз праслаўлялі Беларусь на сусветнай арэне, а таксама дапамагчы многім дзецям здабыць новую якасць жыцця — перш за ўсё адысці ад небяспечных кампаній і ўплыву вуліцы. Пры гэтым дзеючыя чэмпіёны самі выступаюць у якасці трэнераў, што добра ўражвае вучняў.

 

«Для нас важна, каб дзеці, якія прыходзяць у наш клуб, атрымлівалі ад гэтага задавальненне і вучыліся правільна вызначаць прыярытэты, умець спалучаць спорт, вучобу і захапленні. Гэта дапамагае ім знаходзіць свой шлях да максімальна поўнай самарэалізацыі. Атрымаўшы зарад спартыўнага духу ў дзяцінстве, у дарослым жыцці чалавек становіцца больш устойлівым да складаных абставін. Нашы юныя спартсмены ўжо сёння людзі ўплывовыя: за імі ў клуб прыходзяць займацца іх сябры і нават бацькі. Таму мы ўкаранілі абсалютна новы фармат сямейных заняткаў — калі пад кіраўніцтвам інструктараў бацькі займаюцца разам з дзецьмі па асаблівых праграмах», — гаворыць Марыя Валент.

 

Клуб «Патрыёт» імкнецца максімальна пашырыць сваю супольнасць, прапаноўваючы разнастайныя новыя вучэбна-трэніровачныя праграмы як для дзяцей рознага ўзроўню падрыхтаванасці, так і для дарослых — як тых, хто толькі пачынае далучацца да баявых мастацтваў, так і тых, хто ўжо меў вопыт сур'ёзных заняткаў у юнацтве. У клубе няма абмежаванняў па ўзросце. Тут кіруюцца перакананнем, што спорт пры індывідуальным і пільным падыходзе з боку інструктараў і адсутнаці медыцынскіх супрацьпаказанняў даступны кожнаму.

 

У зале клуба «Патрыёт» у мінскім мікрараёне «Уручча» (вул. Герояў 120-й дывізіі, 11) ужо працуе сямейны фармат трэніровак, дзе з бацькамі і іх дзеткамі ў адным зале займаюцца розныя трэнеры. Новы фармат стаў рэакцыяй клуба на вялікую зацікаўленнасць да сямейных заняткаў спортам, якія б дазвалялі бацькам і дзецям не толькі падтрымаць фізічную форму, але і ўмацаваць адносіны ўнутры самой сям’і, сустрэць новых сяброў і аднадумцаў, піша БДГ.

 

«Мы рады бачыць, як спартыўны лад жыцця становіцца каштоўнасцю для ўсё большай колькасці людзей у нашай краіне. Усё часцей да нас прыходзяць цэлымі сем’ямі, і мы распачалі іннавацыйныя сямейныя праграмы, таму што ўбычылі попыт на ніх. Для бацькоў аддаць дзіця ў наш клуб — гэта як мінімум гарантыя спакою і ўпэўненасці, што з ім ці з ёй тут усё будзе добра. Але сёння бацькі прыходзяць да нас займацца ўслед за сваімі дзецьмі або разам з імі. Спорт робіць людзей шчаслівымі, а калі шчаслівымі будуць многія сем’і, шчаслівей будзе і цэлая краіна», — кажа Дзмітрый Пясецкі.

 

Сістэма заняткаў у клубе «Патрыёт» пабудавана такім чынам, каб на чале кута знаходзілася бяспека. Пад наглядам вопытнага інструктара нават пачынаючы юны спартсмен можа хутчэй ўключыцца ў рэальны спорт. Так, ужо гэтай восенню пройдзе турнір «Адкрыты Кубак «Патрыёта», дзе праявіць свой характар і «панюхаць пораху» змогуць пачаткоўцы. Турнір, які задуманы адмыслова для юных байцоў-пачаткоўцаў, якія будуць выступаць пад наглядам вопытных трэнераў, у далейшым стане рэгулярным. Гэта важны этап у падрыхтоўцы спартсменаў: стварыць умовы, якія дапамогуць тым зрабіць свой першы хвалюючы крок у рынг.

 

Сёння клуб «Патрыёт» працуе ў чатырох залах: два з іх знаходзяцца ў Мінску і па адным — у Барысаве і Заслаўі.


Дата стварэння навіны 14.09.2017

Возврат к списку