АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Беларусь — на 117-м месцы ўва ўсясветным рэйтынгу дабрачыннасці

Беларусь — на 117-м месцы ўва ўсясветным рэйтынгу дабрачыннасці
13.09.2017
Міжнародны фонд Charities Aid Foundation (CAF) апублікаваў чарговы рэйтынг дабрачыннасці ў 2017 годзе.

Для вызначэння рэйтынгу былі апытаныя 146 тысячаў чалавек у 139 краінах.

Падчас правядзеньня апытання рэспандэнты адказвалі на тры пытанні:


— ці ахвяравалі яны ў апошні месяц грошы на дабрачыннасць,


— ці займаліся яны валянтэрскай дзейнасцю,


— ці дапамагалі яны незнаёмаму чалавеку ў нядолі.


Памер ахвяраванняў, а таксама частата аказання дапамогі ў апытанні не ўлічваліся.

Найбольш схільнымі да дабрачыннасці аказаліся жыхары Мʼянмы, найменш — жыхары Кітаю і Емэну, паведамляе рады Свабода.

 

Беларусы апынуліся ў другой палове рэйтынгу — на 117-м месцы, бліжэй да канца. З суседзяў Беларусі больш схільнымі да дабрачыннасці аказаліся ўкраінцы (90-е месца) і палякі (105-е месца), Менш шчодрымі на дапамогу паказалі сябе расійцы (124-е месца), латвійцы (131-е месца) і літоўцы (137-е месца).

 

У дзесятку найбольш спачувальных народаў трапілі інданэзійцы, кэнійцы, новазэландцы, амэрыканцы, аўстралійцы, канадыйцы, ірландцы, жыхары Абʼяднаных арабскіх эміратаў і галандцы.


Дата стварэння навіны 13.09.2017

Возврат к списку