АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Літоўцы прэзэнтавалі «скарынаўскую» памятную манету

Літоўцы прэзэнтавалі «скарынаўскую» памятную манету
12.09.2017
Памятная манета Банку Літвы, прысвечаная 500-годдзю першай кнігі, надрукаванай Францішкам Скарынам.

Банк Літвы — цэнтральны банк Літоўскай Рэспублікі — прэзэнтаваў памятную манету да 500-годдзя выданьня Францішкам Скарынам Бібліі на старабеларускай мове.

Манеты будуць вырабляцца з IV кварталу 2017 году. Плянуецца зрабіць тры тысячы асобнікаў. Манета наміналам 20 эўра будзе вырабленая са срэбра 925-й пробы, мае масу 28,28 грам і дыямэтар 38,61 мм.

Дызайн манеты распрацаваў Раландас Рымкунас. Манета мае як надпісы на літоўскай мове, так і надпісы на старабеларускай — на выявах старонак «Скарынаўскай» бібліі.

 

Скарына друкаваў кнігі і ў Вільні — туды ён пераехаў з Прагі ў 1520 годзе, паводле некаторых гісторыкаў, каб выдаць Статут Вялікага княства Літоўскага. Той Статут Скарына ў выніку не надрукаваў, але надрукаваў «Малую падарожную кніжку» і (асобным выданьнем) «Апостал» у першай ва Ўсходняй Эўропе друкарні, заснаванай ім у доме Якуба Бабіча. Таксама ў Вільні Скарына выконваў функцыі сакратара віленскага біскупа Яна з князёў літоўскіх. Там жа ён ажаніўся з удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка Маргарытай. У першай палове 1530-х Скарына зь невядомых прычынаў вярнуўся ў Прагу, дзе працаваў ці то лекарам, ці то, паводле некаторых гісторыкаў, садоўнікам пры каралеўскім двары.

 

Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі «Шлях Скарыны. Вільня»

У памяць аб віленскім пэрыядзе дзейнасьці Скарыны Нацыянальны банк Беларусі ў жніўні выдаў манеты «Шлях Скарыны» наміналам 1 і 20 беларускіх рублёў.



Дата стварэння навіны 12.09.2017

Возврат к списку

cashback