АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У адвакаткі Ганны Бахціной, якая абараняла Лазоўскага, Пальчыса, Халіп, забралі ліцэнзію

У адвакаткі Ганны Бахціной, якая абараняла Лазоўскага, Пальчыса, Халіп, забралі ліцэнзію
12.09.2017
Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Ганну Бахціну.

Ганна Бахціна (у цэнтры) на працэсе супраць Ірыны Халіп і Паўла Севярынца ў 2011 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна.

 

«Мяне не проста пазбавілі ліцэнзіі, са мной зрабілі нашмат горш, — кажа спадарыня Бахціна. — Мяне выклікалі на пазачарговую атэстацыю, задавалі, як студэнтцы, пытанні, я адказвала на ўсё адносна праверкі дакументаў, выканання інструкцый, я на ўсё гэта адказвала. Пасля мяне папрасілі выйсці за дзверы, каб прыняць рашэнне.

 

Калі паклікалі назад, то старшыня камісіі агучыў рашэнне, што я не магу працаваць адвакаткай «у сувязі з недастатковай прафесійнай кваліфікацыяй».

Я адказала, што ведаю ведамствы, якія прынялі гэтае рашэнне, і чый заказ вы выканалі. У выніку я адмовілася падпісваць рашэнне».

Ганна Бахціна мае 38-гадовы прафесійны стаж. Яна абараняла розных людзей, у тым ліку і абвінавачаных у розных «палітычных» справах. Адным з апошніх падабаронных быў Міраслаў Лазоўскі — адзін з асноўных фігурантаў «справы патрыётаў».

 

«Вядома, я звязваю гэта і з абаронай Міраслава Лазоўскага. І з тым, што ў 2006 годзе я прадстаўляла інтарэсы Саюза пісьменнікаў Бураўкіна, Гілевіча, Пятровіча. Я абараняла Эніру Браніцкую, Ірыну Халіп, Іллю Валавіка, Эдуарда Пальчыса. Звязваю такое рашэнне толькі з гэтым, і ні з чым больш», — кажа Ганна Бахціна.

Цяпер адвакатка збіраецца абскарджваць рашэнне. «Я — прафесіяналка. І буду змагацца», — кажа яна.

 

Па звестках «Нашай Нівы», падобныя праблемы паўсталі і ў іншых адвакатаў, якія апошнія гады гады ўдзельнічалі абаронцамі ў палітычных працэсах.


Дата стварэння навіны 12.09.2017

Возврат к списку