АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Нідэрляндах пройдзе цырымонія ўшанавання памяці зніклых беларусаў

У Нідэрляндах пройдзе цырымонія ўшанавання памяці зніклых беларусаў
12.09.2017
Каля мэмарыялу «Чатыры дрэвы» ў нідэрландскім Эйндгавэне 16 верасьня з 14 да 15 гадзінаў пройдзе цырымонія памяці зніклых у Беларусі ў 1999-2000 гадах палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, журналіста Змітра Завадскага і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Цырымонію адкрые дачка Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская, з прамовамі выступяць прадстаўнікі Amnesty International, Фэдэрацыі нідэрляндзкіх прафсаюзаў і гарадзкіх уладаў Эйндгавэну, перадае радыё Свабода.

 

Мэмарыял «Чатыры дрэвы» быў высаджаны пры ўдзеле гарадзкіх уладаў Эйндгавэну 16 верасьня 2008 году, у гадавіну зьнікненьня Ганчара і Красоўскага.

***

7 траўня 1999 году пры нявысветленых абставінах у Мінску знік Юры Захаранка — апазыцыйны палітык, былы міністар унутраных спраў Беларусі. Крымінальную справу распачалі паводле артыкулу «наўмыснае забойства», але так і не давялі да суду. Паводле былога начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева, Захаранку выкралі ды расстралялі на загад набліжаных да кіраўніцтва краіны.

 

Увосень таго ж году бясследна зніклі колішні дэпутат Вярхоўнага Савету, былы віцэ-прэм’ер Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Яны выйшлі з лазні, і больш іх ня бачылі.

 

У 2000 годзе ў мінскім аэрапорце быў выкрадзены відэаапэратар Дзмітры Завадзкі, які прыехаў сустракаць свайго сябру і калегу Паўла Шарамета.

Лёс зніклых ня высьветлены да гэтага часу. У якасці падазраваных фігуруюць сілавікі з ранейшага і цяперашняга атачэння Аляксандра Лукашэнкі — Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Дзмітры Паўлічэнка.


Дата стварэння навіны 12.09.2017

Возврат к списку