АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Беларусь — саюзніца агрэсара». 10 заяваў на форуме пра вучэнні «Захад-2017», на які не пусцілі літоўскіх дэпутатаў

«Беларусь — саюзніца агрэсара». 10 заяваў на форуме пра вучэнні «Захад-2017», на які не пусцілі літоўскіх дэпутатаў
11.09.2017
У Мінску прайшла міжнародная дыскусія на тэму «Рэгіянальная бясьпека і вучэнні „Захад-2017“. Погляд з Мінску, Вільні, Варшавы і Кіева».

Ілюстрацыйнае фота. Падрыхтоўка да вайсковых вучэньняў «Захад-2017». 174-ы Даманаўскі палігон ВПС і СПА Беларусі, які знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне

У ёй бралі ўдзел экспэрты, дэпутаты нацыянальных парлямэнтаў і прадстаўнікі дыпляматычных місій з Літвы, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Японіі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Чэхіі.

 

Шэсць дэпутатаў Сойму Літвы не змаглі трапіць на круглы стол, бо беларускія ўлады ім не далі візаў. Свае думкі яны выказвалі праз скайп-сувязь.

 

Еўропа «загулялася» з Лукашэнкам

 

 ​Аўдронюс Ажубаліс, экс-міністар замежных спраў Літвы:

 

«Еўрапейская супольнасьць занадта „загулялася“ з Лукашэнкам і ня мае эфэктыўных рычагоў, каб на яго ўзьдзейнічаць. Цяпер апошні эўрапейскі дыктатар пасьпяхова выкарыстоўвае Эўропу ў карысьлівых мэтах».

 

Пуцін кансалідаваў краіны NATO

  

​Лаўрынас Кашчунас, кіраўнік парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сойме Літвы:

 «Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зрабіў усё, каб кансалідаваць краіны NATO перад пагрозай вучэньняў „Захад-2017“. Гэта вялізная „заслуга“ Крамля».

 

Расія пачынае войны знянацку

 

 ​Эгідзіюс Варэйкіс, дэпутат парлямэнту Літвы:

 

«Мы не панікуем, але выдатна ўсьведамляем, што знаходзімся ў самым вузкім месцы абароны NATO. Такія недэмакратычныя краіны, як Расея, пачынаюць войны зьнянацку і без папярэджаньня. Мы ня хочам, каб Пуцін мяняў сытуацыю пад сябе».

 

Нельга давяраць Лукашэнку

 

 Эмануэліс Зінгерыс, дэпутат парлямэнту Літвы:

 

«Нельга давяраць Лукашэнку, які, з аднаго боку, спрабуе выкарыстоўваць фармат мірнай пляцоўкі, а з другога, застаецца марыянэткай у руках Масквы. Размаўляць з такім „унівэрсалам“ немагчыма — ніколі ня ведаеш, што будзе заўтра».

 

Расія можа справакаваць новую фазу ваенных дзеяньняў

 

 

​Дзьмітрый Грамакоў, Цэнтар сацыяльнага інжынірынгу (Украіна):

 

«Нас непакоіць актывізацыя Расеі каля нашых межаў, што можа справакаваць новую фазу ваенных дзеяньняў. Натуральна, хацелася б зьнізіць узровень пагрозы з поўначы, бо Менск уключыўся ў поўнамаштабную кампанію».

 

Польскія ўлады не дапамагаюць Украіне, а кантактуюць з Лукашэнкам

 

 ​Міхал Каміньскі, сябра камітэту міжнародных спраў Сэйму Польшчы:

 

«Польскія ўлады амаль не дапамагаюць Украіне, якая перажывае вельмі складаны момант у сваёй гісторыі. І ў той жа час нельга назваць нармальнымі шырокія кантакты, якія робяць цяперашнія ўлады Польшчы з Лукашэнкам».

 

Расія ўспрымаецца як краіна-агрэсар. А Беларусь — яе саюзніца

 

 ​Аляксандар Алесін, вайсковы экспэрт зь Менску:

 

«Што б ні рабілі ў Менску і Маскве, каб нівэляваць страх перад вучэньнямі, узровень даверу да „абарончага характару“ манэўраў ужо не павысіцца. Пасьля 2014 году Расея ўспрымаецца выключна як краіна-агрэсар. А Беларусь — яе саюзьніца».


Лукашэнку гэтыя вучэньні не патрэбны

 

 Валер Карбалевіч, аналітычны цэнтар «Стратэгія»:

 

«Пляма на „міратворчай рэпутацыі“ Беларусі, якую так упарта фармавала беларускае кіраўніцтва, застанецца. „Донару бясьпекі“ Лукашэнку гэтыя вучэньні не патрэбны, але ён нічога ня можа зрабіць, каб ад іх адмовіцца».

 

Лукашэнка вядзе тонкую гульню

 

 Аляксандар Класкоўскі, незалежны аналітык, Мінск:

 

«Ня трэба „акарыкатурваць Лукашэнку“. Ён вядзе досыць тонкую і прадуманую гульню. Што тычыцца вучэньняў, ва ўмовах звышпільнай увагі ўсяго сьвету да манэўраў акупацыя Беларусі папросту немагчымая».

 

Беларусь ня можа абараніць свае інтарэсы

 

 

Андрэй Паротнікаў, Belarus Security Blog:

 

«Беларуская ўлада ня ў стане прымаць адэкватныя рашэньні нават для абароны ўласных інтарэсаў. Хто ў такім разе будзе сурёзна яе ўспрымаць

па інф. Свабода



Дата стварэння навіны 11.09.2017

Возврат к списку