АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Відэафакт. За дапамогу Саакашвілі перайсці мяжу, пагражае да 5 гадоў зняволення

Відэафакт. За дапамогу Саакашвілі перайсці мяжу, пагражае да 5 гадоў зняволення
11.09.2017
Украінская паліцыя ў сувязі з вяртаннем у краіну экс-кіраўніка Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі ўнесла ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі па прыкметах злачынства аб незаконнай перапраўцы асоб праз дзяржаўную мяжу.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай hromadske.ua.

 

Згодна з украінскімі законамі, вінаватым у гэтым парушэнні пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з канфіскацыяй транспартных або іншых сродкаў здзяйснення злачынства.

 

Як вядома, 10 верасня Саакашвілі трапіў ва Украіну, калі натоўп прыхільнікаў прарваў кардоны праваахоўнікаў і літаральна "занёс" яго на ўкраінскі бок. Пры гэтым пацярпелі 11 паліцыянтаў і 5 памежнікаў.

 

Украінскія праваахоўнікі не хацелі пускаць Саакашвілі, бо 26 ліпеня прэзідэнт Пётр Парашэнка сваім указам пазбавіў яго ўкраінскага грамадзянства. Фармальна, украінскія ўлады спаслаліся на тое, што Саакашвілі нібыта схаваў інфармацыю пра крымінальны пераслед у Грузіі.




Дата стварэння навіны 11.09.2017

Возврат к списку