АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Заснавана паэтычная прэмія імя Натальлі Арсеньневай

Заснавана паэтычная прэмія імя Натальлі Арсеньневай
08.09.2017
Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і Згуртаваньне «Бацькаўшчына» абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі.

Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове і выдадзеную ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

 

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.


Правам намінавання на прэмію імя Натальлі Арсеньневай валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-вэрсіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кнігі. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906), электронныя варыянты — на адрас: paezija@gmail.com



Дата стварэння навіны 08.09.2017

Возврат к списку