АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У жыровіцкіх мурах захоўваюцца дакументы ўніяцкіх кангрэгацый

У жыровіцкіх мурах захоўваюцца дакументы ўніяцкіх кангрэгацый
05.09.2017
Адзін цікавы факт з гісторыі Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркадзін.

Выкладчык гісторыі з Жыровічаў Ігар Падгарадзецкі, які цяпер жыве ў Германіі, прыгадаў нядаўна былога сакратара і выкладчыка Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі Яўгена Валатоўскага, які жыў у мінулым стагоддзі. І адзін цікавы факт з яго біяграфіі.


Яўген Валатоўскі добра ведаў гісторыю Жыровічаў, лёс усіх жыровіцкіх скарбаў. Ён усё жыццё даследаваў і шукаў, дзе ў мурах Крыжаўзвіжанскай царквы ў Жыровічах знаходзяцца дакументы кангрэгацый Базыльянскага ордэна, якія адбываліся ў Жыровіцкім манастыры ў XVII стагоддзі. Крыжаўзвіжанская царква ў Жыровічах Яўген Валатоўскі нават пісаў у Маскву, каб яму дазволілі пашукаць дакументы кангрэгацый. Але, атрымаўшы ліст ад Валатоўскага, з Масквы ў Жыровічы прыехаў Уладзімір Кураедаў, які з 1960 па 1965 гады быў старшынёй Савета па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР, а потым з 1965 да 1984 гады працаваў старшынёй Савета па справах рэлігій пры Савеце міністраў СССР, генерал-лейтэнант КДБ. Кураедаў у Жыровічах сустрэўся з Валатоўскім і груба папярэдзіў, каб ён нават і не думаў пра гэтыя дакументы і назаўсёды забыўся, дзе яны ляжаць. У 1970-х гадах з Яўгенам Валатоўскім у Жыровічах сустракаўся прафесар Адам Мальдзіс, які пытаўся ў яго пра жыровіцкія арацыі.


Але, напалоханы візітам Кураедава, спадар Валатоўскі адказаў, што ніколі не бачыў у семінарскай бібліятэцы ніякіх арацый. “Пасля закрыцця семінарыі ўсе кнігі былі перавезены ў Загорск, — сказаў Валатоўскі і дабавіў, — праўда, кажуць, што ў часы, калі пачалася ліквідацыя уніі, манахі дзесьці ў падвале замуравалі сваю бібліятэку, архіў і скарбніцу…”. Дзе закапалі жыровіцкія скарбы Яўген Валатоўскі не сказаў, хаця ён ведаў, але баяўся паказаць і расказаць. І дакументы ўніяцкіх кангрэгацый, і кнігі, і розныя ўніяцкія рэчы – гэта нацыянальныя скарбы Беларусі. І многія з іх па-ранейшаму захоўваюцца ў жыровіцкіх мурах.
па інф. радыё Рацыя 


Дата стварэння навіны 05.09.2017

Возврат к списку