АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Дагуляліся да петыціі: у інтэрнэце збіраюць подпісы супраць бюджэтнага фінасавання беларускага футболу

Дагуляліся да петыціі: у інтэрнэце збіраюць подпісы супраць бюджэтнага фінасавання беларускага футболу
04.09.2017
На інтэрнэт-платформе petitions.by распачаты збор подпісаў з заклікам спыніць фінансаванне прафэсійных футбольных клюбаў са сродкаў дзяржаўнага бюджэту Беларусі. Пэтыцыю падпісалі ўжо звыш 2000 чалавек.

Петыцыя мае быць накіравана праз 13 дзён у Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

 

Яе аўтары лічаць, што цяперашнюю сыстэму падтрымкі прафэсійных клюбаў і падрыхтоўкі прафэсійных футбалістаў у Беларусі неабходна прызнаць неэфэктыўнай, спыніўшы дзяржаўную падтрымку прафэсійнаму футболу пры адсутнасці спартыўных вынікаў.

 

У пэтыцыі падаецца шэраг аргумэнтаў:

 

пастаянныя няўдалыя выступы нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў адборачных турнірах да чэмпіянатаў свету 2010, 2014, 2018 і Эўропы 2008, 2012, 2016 гадоў;

няўдалы выступ моладзевай зборнай Беларусі па футболе ў адборачных турнірах да чэмпіянатаў Еўропы 2013, 2015, 2017 гадоў;


нерэгулярны ўдзел беларускіх футбольных клубаў у групавых этапах розыгрышаў еўрапейскіх клюбных турніраў (Ліга чэмпіёнаў УЭФА, Ліга Эўропы);


падзенне цікавасці гледачоў да прафэсійнага футболу ў Беларусі.


Аўтары пэтыцыі прапануюць унесці змены ў прэзідэнцкі ўказ № 191 «Аб аказаньні падтрымкі арганізацыям фізычнай культуры і спорту» ды забараніць надаваць прафэсійным футбольным клубам падатковыя льготы; субсыдыі за кошт мясцовых бюджэтаў, бязвыплатную дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў, паслуг, маёмасьці і маёмасных правоў ад дзяржаўных арганізацый; усе іншыя віды бязвыплатнай падтрымкі ад дзяржаўных арганізацый.

 

Паводле ініцыятараў пэтыцыі, дзяржаўная падтрымка можа аказвацца выключна для разьвіцьця дзіцяча-юнацкага футболу.

 

На мінулым тыдні зборная Беларусі па футболе пацярпела паразы ад камандаў Люксэмбургу і Швэцыі ў кваліфікацыі да ЧС-2018. Цяпер беларускія футбалісты займаюць апошняе месца ў адборачнай групе «А».


па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 04.09.2017

Возврат к списку