АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Лявон Вольскі: Скажу, што верасень наступны Вам рыхтуе

Лявон Вольскі: Скажу, што верасень наступны Вам рыхтуе
03.09.2017
9 верасня ў Лідзе яго сумесны выступ у складзе «Крамбамбулі» са славутым украінскім рок-гуртом «Океан Ельзі» ды айчынных «Петля Прістрастія» , башкірскага Lumen.

 А 21 дня адбудзецца першы за 7 год вялікі сольны канцэрт музыкі, спевака, паэта, мастака ды радыёвядучага ў сталічным Prime Hall.

 -Лявон, але ці азначае гэта, што сумна памятныя «чорныя спісы» на забарону «не тых» выканаўцаў адыходзяць у нябыт і пераедзеце, нарэшце, з гастрольнай Вільні ў родны гастрольны Мінск?


Лявон Вольскі: Цяжка меркаваць пра тое, што робіцца ў тых ведамствах. Гэта як прагноз надвор’я – кажуць, што заўтра будзе дожджык, аж сонейка свеціць! Так і мы не можам прадказаць дзеянні ўладаў ці яе асобных прадстаўнікоў…


- тым ня менш, з чым звязаная мо кароткатэрміновая, але адліга?

— Мабыць, з тым, што ў Расеі мала грошай зараз. А каб павярнуцца тварам да Захаду, трэба яго мець не перакошаны, а хоць падобны на цывілізаваны. Забароненая ж музыка – ужо адсутнасць цывілізацыі. Зрэшты, пражытыя гады паказваюць, што адлігі ў рэжыму нядоўгія, а пасля ўсё вяртаецца на свае колы. Напрыклад, зусім нядаўна мне было цяжка выступіць аднаму (!) з гітарай у якім-небудзь барчыку і даводзілася рабіць гэта «партызанскімі» метадамі.


- Памятую, што наконт «Крамбамбулі» вы сказалі…


— Што будзе апошні альбом! Гэта было ўвосень 2015-а ў Вільні, на прэзентацыйным канцэрце альбома «Чырвоны шталь». А журналісты на сваіх хуткіх крылах і растыражавалі, што гэта «апошні канцэрт». Аднак аказалася, што гэта спрыяе, бо незадоўга сказаў, што мы сыходзім у лясы, але будзем вылазіць з зямлянак…

- Атрымалася незапланаваная сенсацыя і рэклама?


 — Тады так.

- Адкуль, здаецца, крыху містычна-парадаксальная назва праграмы і апошняга альбому «Белая яблыня грому»?

— О, гэта з верша майстры парадоксаў Рыгора Барадуліна. Дарэчы, нядаўна нехта адкрыў мне “навіну”, што ў праграме народныя паэты. Гэта калі не браць пад увагу такіх класікаў як Чачот, Міцкевіч. А будуць кампазіцыі на вершы Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса.

 - Што ж, працытую пры канцы словы з дзённіка Льва Талстога – «рабі, што варта і хай будзе, што будзе»…

— Добры, дарэчы, афарызм – не , цытата… Учора апоўдні, калі пачаўся продаж квіткоў на сольны канцэрт Лявона Вольскага, у сталіцы за гадзіну было прададзенае адразу паўтысячы квіткоў.

паводле радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 03.09.2017

Возврат к списку