АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Бацька зніклага ў Гомлі ўкраінца папрасіў праваахоўнікаў Беларусі дапамагчы ў пошуку сына

Бацька зніклага ў Гомлі ўкраінца папрасіў праваахоўнікаў Беларусі дапамагчы ў пошуку сына
01.09.2017
Украінскі афіцэр запасу Ігар Грыб, сын якога знік 24 жніўня ў Гомлі пры невядомых абставінах, звярнуўся да пракуратуры Беларусі і органаў Міністэрства ўнутраных спраў.


«Аналягічная заява таксама накіраваная ў Следчы камітэт Расійскай Фэдэрацыі», — паведаміў Свабодзе Ігар Грыб.

 

Бацька зніклага ўкраінца таксама пацьвердзіў атрыманьне адказу беларускіх памежнікаў пра перасячэньне ягоным сынам мяжы ў Новай Гуце.

 

«У адказе паведамляецца, што падчас перасячэньня мяжы да сына не было ніякіх пытаньняў, і таму яго прапусьцілі ў Беларусь. Напэўна, такім чынам Беларусь спрабуе дыстанцыявацца ад далейшых дзеянняў», — дадаў Ігар Грыб.

 

Паводле яго, прадстаўнікі Генэральнага консульства Ўкраіны ў Растове-на-Доне (Расея) сёньня зноў спрабуюць высьветліць магчымае знаходжаньне Паўла Грыба ў сьледчым ізалятары на расійскай тэрыторыі.

 

«Учора яны не змаглі атрымаць ніякай інфармацыі, і сёньня другі дзень будуць там працаваць», — патлумачыў ён.

 

Ігар Грыб таксама падзякаваў праваахоўнікам Гомельскай вобласьці за інфармацыю пра тое, што ягоны сын знаходзіцца ў расейскім вышуку.

 

«Я не выключаю, што ў дачыненьні іх цяпер могуць быць накладзеныя пэўныя спагнаньні за гэта», — адзначыў ён.

 

Напярэдадні, 31 жніўня, у Будапэшце на палях міністэрскай сустрэчы краінаў Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Ўкраіны Ўладзімера Макея і Паўла Клімкіна, які абяцаў абмеркаваць са сваім беларускім калегам справу зьніклага Паўла Грыба. Аднак ніякія падрабязнасьці гэтай сустрэчы не паведамляюцца. Паўло Клімкін у сваім Twitter разьмясціў толькі адпаведны здымак з Уладзімерам Макеем, падпісаўшы яго наступным чынам: «З маім сябрам Макеем заўсёды ёсць што абмеркаваць».


Дата стварэння навіны 01.09.2017

Возврат к списку