АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Магілёўскія мытнікі прапускалі ў Расію санкцыйныя тавары за хабар

Магілёўскія мытнікі прапускалі ў Расію санкцыйныя тавары за хабар
31.08.2017
Сельскагаспадарчую прадукцыю прапускали з краінаў Еўрапейскага Саюза.

Злачынная групоўка з пяці супрацоўнікаў мытні за ўзнагароджанне спыняла адміністрацыйныя справы на тых, хто правозіў такую прадукцыю,пиша радыё Свабода. Хабар бралі ў расійскіх рублях і амерыканскіх далярах. За чатыры месяцы 2016 году, паводле следзтва, мытнікі набралі хабару на больш чым 5 тысяч даляраў і 150 тысяч расийскіх рублёў.

 Асноўны фігурант справы — былы начальнік аддзелу барацьбы з кантрабандай мытні — віны не прызнае

 

Як вынікае з матэрыялаў справы, стварыў злачынную групоўку начальнік аддзелу барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэньнямі Магілёўскай мытні Сяргей Карпушэнка. Ён — асноўны фігурант справы, якую разглядае Ленінскі суд Магілёва.

 

30 жніўня ў судзе зачыталі абвінавачваньне Карпушэнку. Яму інкрымінуецца неаднаразовае атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. У абвінавачванні згадваюцца прынамсі 7 эпізодаў атрымання мытнікам хабару. Затрымалі Карпушэнку 27 ліпеня 2016 году.

 

Сваёй віны Карпушэнка не прызнае. Настойвае, што фактаў супрацзаконнай дзейнасці не было. Трымаецца на працэсе спакойна.

 

«Факты справы сфальшаваныя, а разгляд справы справакаваны. Ні па адным факце не прызнаю сваёй віны», — заявіў Сяргей Карпушэнка.

 

Следства: Карпушэнка стварыў злачынную групоўку з падначаленых

 

З агучанага абвінавачваньня вынікае, што Карпушэнка наважыўся на злачынства, калі выконваў абавязкі намесніка начальніка Магілёўскай мытні па праваахоўнай працы. Ад сакавіка да 27 ліпеня 2016 ён неаднаразова і ўмысьля атрымліваў матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампэтэнцыю.

 

Першы хабар, як высьветліла сьледзтва, Карпушэнка разам з сваім падначаленым старшым опэрупаўнаважаным Сяргеем Бякешкам узялі ў снежні 2014 году.

 

Паводле абвінавачваньня ў 2016 годзе Карпушэнка браў хабары і дзяліў іх з тым жа Бякешкам, а таксама старшымі опэрупаўнаважаным Дзянісам Даніловічам, Сяргеем Бежалевым ды опэрупаўнаважаны Кірылам Сідарэнкам.

 

Давалі хабар зацікаўленыя ў спрыяльным вырашэнні пытаньняў з правозам тавараў

 

У поле зроку службоўцаў траплялі асобы, якія былі зацікаўленыя ў тым, каб за матэрыяльнае ўзнагароджанне спрыяльна вырашаліся пытаньні па адміністрацыйным справам, аднесеным да кампэтэнцыі мытных органаў. У выніку канфіскаваны тавар вярталі ўладальніку. Мытнікам давалі хабар таксама, каб пазбегчы пагрозы затрымання машыны з таварам.

 

Абвінавачваньні іншым чальцам групоўку агучаць пазней. З папярэдняга слуханьня справы вядома, што Даніловіч, Бякешка і Бежалеў прызналіся ў атрыманні хабару і крадзяжы. Абавязаліся садзейнічаць следству.

 

Пад вартай грамадзяне Азэрбайджану

 

На лаве падсудных і пад вартай трое грамадзян Азэрбайджану: Бахціяр Гурбанаў, Галіб Сулейманаў і Назім Шырынаў. Іх вінавацяць у дачы хабару, а таксама ў крадзяжы.

 

Адвакат Шырынава хадайнічаў перад судом, каб ягонаму падабароннаму змянілі меру зняволеньня на падпіску пра нявыезд. Спаслаўся на тое, што ў падсуднага хворае сэрца. Хадайніцтва суддзя Вольга Бекешева не задаволіла. Яна заявіла, што стан здароўя абвінавачанага дазваляе ўтрымліваць яго ў турме. Неабходнае лячэнне і мэдычныя прэпараты там ёсць.

 Зняволеныя грамадзяне Азэрбайджану не звярталіся па дапамогу ў амбасаду сваёй краіны. На працэс прыйшлі родзічы і знаёмцы падсудных.

 

Яшчэ трое фігурантаў знаходзяцца на волі. Роля Андрэя Гомана, Людмілы Маёравай ды Тацяны Ілюшанай у справе будзе агучаная пазней. Гомана і Маёраву вінавацяць у крадзяжы, а Ілюшану — у атрыманні хабару.


Дата стварэння навіны 31.08.2017

Возврат к списку