АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: у Віцебску з'явіцца графіці з Васілём Быкавым

Фотафакт: у Віцебску з'явіцца графіці з Васілём Быкавым
30.08.2017
Гэта зрабілі вулічныя мастакі, вядомыя ў Віцебску і за яго межамі  #YouFeelMySkill.

 Хлопцы паспелі зрабіць крыху лепшым і ўпрыгожыць ўжо не адзін будынак і нават не адзін горад, піша НН

Сёння хлопцы зафарбавалі графіці Нэйта Дога (Маскоўскі, 7). «Нарэшце выйшлі размяцца і абнавіць старую сценачку», — так яны пракаментавалі пачатак працы.

 

 

Усяго пару гадзін сышла ў хлопцаў, каб зафарбаваць партрэт рэпера і прыступіць да выканання партрэта аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў 20-га стагоддзя — Васіля Быкава.

 

Самі хлопцы не без усмешкі ўспомнілі, што тры гады таму ў Мінску ў іх былі рознагалоссі з міліцыяй з-за таго, што яны напісалі партрэт Быкава на адной з трансфарматарных будак сталіцы.

 

 

— Паглядзім, што будзе ў Віцебску, — сказалі яны.

 

 

На думку мастакоў, Васіль Быкаў як ніхто заслугоўвае свайго партрэта за яго творы, праўду і ўсё тое, што ён зрабіў для Беларусі і прынёс у літаратуру.

 

— Праз пару дзён графіці будзе канчаткова гатовае, — запэўнілі мастакі. — Вобраз ужо створаны, засталася дапрацоўка і дэталі. Цытата таксама будзе, а вось якая — пакуль сакрэт.




Дата стварэння навіны 30.08.2017

Возврат к списку

cashback